Мюнхэнская авіякатастрофа
Мюнхэнская авіякатастрофа | |
Самалёт Airspeed Ambassador, аналагічны пацярпеламу крушэньне | |
Зьвесткі пра катастрофу | |
---|---|
Дата | 6 лютага 1958 |
Характар | няўдалая спроба ўзлёту |
Месца катастрофы | Мюнхэн, Нямеччына |
Пункт вылету | Бялград, Югаславія |
Пункт перасадкі | Мюнхэн, Нямеччына |
Пункт прызначэньня | Манчэстэр, Ангельшчына |
Паветранае судна | |
Мадэль самалёта | Airspeed AS.57 Ambassador |
Бартавы нумар | G-ALZU |
Пасажыры | 40 |
Экіпаж | 4 |
Загінулі | 23 |
Выжылі | 21 |
Мю́нхэнская авіякатастрофа — авіякатастрофа, якая адбылася 6 лютага 1958 году.
Самалёт Брытанскіх эўрапейскіх авіялініяў спыніўся для дазапраўкі ў Мюнхэне. На борце знаходзіліся гульцы й чальцы трэнэрскага штабу «Манчэстэр Юнайтэд», а таксама журналісты і заўзятары. Пасьля дазапраўкі пілёты тройчы спрабавалі ўзьляцець; апошняя спроба скончылася трагічна: праз сьнегавую кашу самалёт не набраў патрэбнай хуткасьці, пратараніў агароджу ў канцы ўзлётнай паласы і ўрэзаўся крылом у будынак, што стаяў непадалёк. З 44 чалавек, якія знаходзіліся на борце самалёта, 21 чалавек выжыў і 23 загінулі, дваццаць — імгненна, адзін — па дарозе ў бальніцу, яшчэ двое — на працягу наступных некалькіх тыдняў.
«Манчэстар Юнайтэд» вяртаўся дадому пасьля зваротнай чвэрцьфінальнай гульні Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў з бялградскім клюбам «Црвена Зьвезда». Гэтая сустрэча скончылася ўнічыю і дазволіла ангельскаму клюбу выйсьці ў паўфінал Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў.
У жывых застаўся легендарны брамнік зборнай Паўночнай Ірляндыі Гары Грэг, які дапамог выцягваць параненых футбалістаў з-пад абломкаў самалёту. Праз паўгады ён аднавіўся ад траўмы й ізноў заняў месца ў браме «Манчэстэр Юнайтэд».
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |