Перайсьці да зьместу

Татарская вуліца (Вільня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Татарская
лац. Tatarskaja
вуліца
Агульная інфармацыя
Гістарычны раён Старое Места
Былыя назвы Ігнатаўская, Татарска-Езуіцкая, Палецкіса
Даўжыня 600 м
Паштовыя індэксы LT-01121, LT-01144
На мапе
Google
Вуліца Татарская ў Вікісховішчы

Тата́рская ву́ліца[1] (лет. Totorių gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае праспэкт Гедзіміна і вуліцу Ігнатаўскую.

Атрымала сваю назву ад кірунку да прадмесьця Лукішкаў, дзе з часоў Вітаўта пасяліліся крымскія татары. У пачатку XIX ст. вуліца мела брукаваную праезную частку.

За савецкім часам вуліцу перайменавалі ў імя летувіскага камуністычнага дзеяча Палецкіса. У наш час ёй вярнулі гістарычную назву. 14 верасьня 2016 году на кутнім будынку (на рагу з праспэктам Гедзіміна) мескія ўлады адкрылі шыльду з назвай вуліцы на крымска-татарскай мове.

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўжыня вуліцы каля 600 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад праспэкту Гедзіміна. З правага заходняга боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.

З правага боку адыходзіць вуліцы Дабрачынная і Бэнэдыктынская, зь левага боку — Гарбарская. Перасякаецца вуліцай Людвісарскай.

Міністэрства абароны Летувы
  • № 1 (таксама праспэкт Гедзіміна, 10) — дом Гаспара Жалкоўскага, збудаваны ў 1855 годзе. У 1876 годзе зямянін Піліп Давойна прыбудаваў да гэтага дома 2-павярховы будынак. У 1878 годзе новы ўладальнік Геранім Усьціновіч надбудаваў трэці паверх да дома Жалкоўскага. У 1913 годзе абодва будынкі злучылі ў адзін, тады ж над другім домам надбудавалі трэці паверх.
  • № 25 — Міністэрства абароны Летувы