Тамара Раеўская
Тамара Раеўская | |
Тамара Рыгораўна Раеўская | |
Дата нараджэньня | 27 траўня 1940 |
---|---|
Месца нараджэньня | Асіпавічы, БССР |
Месца вучобы | |
Прафэсія | сьпявачка |
Жанры | эстрадная песьня |
Інструмэнты | голас[d] |
Узнагароды |
Тама́ра Рыго́раўна Рае́ўская (нар. 27 траўня 1940, г. Асіпавічы Магілёўскай вобласьці) — беларуская эстрадная сьпявачка. Заслужаная артыстка Беларусі (1974). Скончыла Менскую мастацкую вучэльню (1971). Ад 1963 году салістка Дзяржтэлерадыё Беларусі. Аснову рэпэртуару складаюць творы беларускіх кампазытараў[1]. Рэпэртуар складаецца з больш за 200 песень. Першая выканаўца шматлікіх песень Льва Абеліёвіча, Уладзімера Будніка, Генрыха Вагнэра, В. Войціка, Яўгена Глебава, У. Дарохіна, Эдуарда Зарыцкага, Леаніда Захлеўнага, Ігара Лучанка, У. Прохарава, Юрыя Семянякі, Эдуарда Ханка. Вядучая перадачы рэспубліканскага радыё «Матчына песня».
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Раеўская Тамара Рыгораўна // БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 245.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Сяргей Будкін. (2013-05-02) 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё)(бел.). Будзьма беларусамі!. Праверана 2020-04-04 г. Архіўная копія ад 2020-04-04 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Край Магілёўскі. Культура. Мастацтва. Літаратура. Праверана 29 сьнежня 2018 г.