Тадэвуш Іваноўскі
Тадэвуш Іваноўскі | |
Фатаграфія з кнігі 1921 году | |
| Дата нараджэньня | 16 сьнежня 1882[1] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | фальв. Лябёдка Лідзкага павету, Расейская Імпэрыя |
| Дата сьмерці | 1 чэрвеня 1970[1] (87 гадоў) |
| Месца сьмерці | Коўна |
| Месца пахаваньня | |
| Месца вучобы | Сарбона |
| Занятак | заоляг, арнітоляг, прафэсар унівэрсытэту, біёляг |
| Навуковая сфэра | біялёгія |
| Месца працы | Ковенскі ўнівэрсытэт Віленскі ўнівэрсытэт |
| Бацька | Леанард Іваноўскі |
| Маці | Ядвіга з Райхеляў[d] |
| Дзеці | Ежы Іваноўскі[d] |
| Узнагароды | |
Тадэ́вуш Івано́ўскі (Тадас Іванаўскас, па-летувіску: Tadas Ivanauskas; 16 сьнежня 1882, фальв. Лябёдка Лідзкага павету, цяпер у межах в. Галавічполе, Шчучынскі раён — 1 красавіка 1970, Коўна, Летува) — летувіскі навуковец-біёляг.
Сын Леанарда Іваноўскага, брат Вацлава Іваноўскага, Ежы Іваноўскага і Алены Іваноўскай.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў гімназію ў Санкт-Пецярбургу (1903), вывучаў прыродазнаўства ў Пецярбурскім унівэрсытэце (1903—1905) і парыскай Сарбоне (1905—1909).
У 1910—1918 гадах жыў у Пецярбургу, займаўся навукай, працаваў у Міністэрстве земляробства. У 1919 годзе пераехаў у Коўна, працаваў у дэпартамэнце земляробства, быў адным з арганізатараў Ковенскага ўнівэрсытэту і прафэсарам аддзяленьня матэматычна-прыродазнаўчых навук. Апрацаваў разам з В. Ластоўскім, К. Дуж-Душэўскім лацінска-расейска-беларускі слоўнік па арніталёгіі. У 1940—1941 — кіраўнік катэдры заалёгіі Віленскага ўнівэрсытэту, член АН Летувіскай ССР. Пасьля вайны — прафэсар Ковенскага і Віленскага ўнівэрсытэтаў, арганізатар і дырэктар Інстытуту біялёгіі Акадэміі навук.
Займаўся арніталёгіяй, аўтар шматлікіх навуковых працаў. Заснаваў Летувіскі заапарк.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1032687401 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Туронак Ю. Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі. — Мн., 2006.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Да 125-годдзя з дня народзінаў акадэміка Тадэвуша Іваноўскага (Tadas’а Ivanauskas’а). Працяг.. Ахова птушак Бацькаўшчыны. Праверана 12 красавіка 2017 г.
- Нарадзіліся 16 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1882 годзе
- Памерлі 1 чэрвеня
- Памерлі ў 1970 годзе
- Пахаваныя на Табарышкаўскіх могілках
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Узнагароджаныя мэдалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Нарадзіліся ў Віленскай губэрні
- Выпускнікі Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Парыскага ўнівэрсытэту
- Летувіскія навукоўцы
- Выкладчыкі Віленскага ўнівэрсытэту
- Памерлі ў Коўне
- Асобы Коўна