Тутэйшыя (літаб’яднаньне)
Выгляд
(Перанакіравана з «Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя»»)
«Тутэ́йшыя» — беларускае літаратурнае аб’яднаньне ў 1986[1]—1990 роках. Пазьнейшая афіцыйная назва — Таварыства маладых літаратараў пры СП БССР.
Аб’ядноўвала каля 80 аўтараў. У кіраўніцтва Таварыства ўваходзілі:[2]
- Старшыня — Алесь Бяляцкі.
- Намесьнік старшыні — Сяргей Кавалёў.
- Адказны за паэзію — Анатоль Сыс.
- Адказны за прозу — Адам Глёбус.
- Адказны за дзіцячую літаратуру — Пятро Васючэнка.
- Адказны за драматургію — Уладзімер Сьцяпан.
- Адказны за выступы — Міхась Талочка.
Таварыства выдавала самвыдатаўскі бюлетэнь «Кантроль» (1988—1989)[3] і самвыдатаўскі альманах «Літаратура» (1989—1990)[4].
У 1988 року таварыства стала арганізатарам сьвяткаваньня першых «Дзядоў»[5]. Пазьней шматлікія ўдзельнікі «Тутэйшых» сталі заснавальнікамі «Мартыралёгу Беларусі» і БНФ Адраджэньне.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кісьліцына, Ганна (12 лістапада 2013) Сярод стваральнікаў літаратурнай суполкі «Тутэйшыя» быў агент КДБ. Новая Эўропа. Праверана 26 кастрычніка 2015 г.
- ^ Бязлепкіна А. Разам і паасобку: Таварыства «Тутэйшыя». — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2003. — С. 14.
- ^ «Кантроль» Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956—1991). Пэрсанажы і кантэкст. Даведнік. — Менск, 1999.. Slounik.org. Праверана 26 кастрычніка 2015 г.
- ^ «Літаратура» Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956—1991). Пэрсанажы і кантэкст. Даведнік. — Менск, 1999.. Slounik.org. Праверана 26 кастрычніка 2015 г.
- ^ Аркуш, Алесь (2000) Вяртаньне ў «Тутэйшыя» Беларуская палічка Праверана 26 кастрычніка 2015 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956—1991). Пэрсанажы і кантэкст. Даведнік / Пад рэд. А. Дзярновіча. — Менск: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999. — 181 с. ISBN 985-6374-08-1.