Перайсьці да зьместу

Таварыства вольных літаратараў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EugeneZelenko (гутаркі | унёсак) у 17:40, 24 красавіка 2006. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Тавары́ства Во́льных Літара́тараў — літаратурная суполка, заснаваная 8 траўня 1993 года.

Складаецца пераважна з пісьменьнікаў двух беларускіх рэгіёнаў — Полаччыны і Гарадзеншчыны. Галоўны каардынатар — Алесь Аркуш. Сябры Рады — Юры Гумянюк, Вінцэсь Мудроў, Ігар Сідарук, Юрась Пацюпа, Сяргей Шыдлоўскі. Выдае альманах «Калосьсе». Наладзіла 3 міжнародныя канферэнцыі. Заснавала выдавецкую суполку «Полацкае ляда».