Ігар Сідарук
Ігар Сідарук | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 23 ліпеня 1964 (60 гадоў) Кобрынь, Берасьцейская вобласьць, БССР |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | драматург, празаік, паэт |
Жанр | драматургія |
Мовы | беларуская, расейская |
Значныя творы | "Галава" |
І́гар Хведаравіч Сідару́к (нар. 23 ліпеня 1964) — беларускі драматург, празаік і паэт.
Нарадзіўся ў Кобрыні 23 ліпеня 1964 году. Скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1986 годзе. Зьведаў спэцыяльнасьці ад заліўшчыка гарачага мэталю да карэспандэнта незалежнае прэсы. Ад 1993 году працаваў загадчыкам літаратурна-драматычнай часткі Берасьцейскага тэатру лялек[1]. Аўтар паэтычных зборнікаў «Чарнабел», «Саната Арганата», «Моўкнасьць», зборніка прозы «Квадратная варона», кнігі для дзяцей «Павучальныя гісторыі дзядзечкі Сіда Рука» і каля 20 п’ес, пераважна дзіцячых. Найбольш вядомая п’еса Ігара Сідарука «Галава», якая пабачыла сьвет у траўні 1992 году на сцэне Тэатру нацыянальнае драматургіі «Вольная сцэна» ў пастаноўцы вядомага нацыянальнага рэжысэра Валерыя Мазынскага.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Саламевіч, І. У. Сідарук Ігар Хведаравіч // БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 369.
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |