Сітцы
| Сітцы, трансьліт. Sitcy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Віцебская |
| Раён | Докшыцкі |
| Сельсавет | Сітцаўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°55′24″ пн. ш. 27°32′11″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 704 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2157 |
| Нумарны знак | 2 |
| Сітцы на мапе Беларусі ± Сітцы | |
Сі́тцы[1] — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Сітцаўскага сельсавету. Знаходзіцца за 19 кілямэтраў на захад ад Докшыцаў, за 220 кілямэтраў ад Віцебску.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У XVII стагодзьдзі ў вёсцы быў умацаваны замак з палацам і гаспадарчымі пабудовамі (належаў сям’і Бжастоўскіх). Потым разам з угодзьдзямі выкуплены родам Дамейкаў, прадстаўніком якіх быў Ігнат Дамейка. Ва ўласнасьці ў Дамейкаў была аранжарэя, сад і пліткавы завод (фамільная плітка — на сьценах асобных сельскіх пабудоваў). Вёска зьяўлялася цэнтрам Сітцаўскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. У 1939 годзе вёска вернута БССР. Нашчадкі Дамейкаў былі раскулачаны і адправіліся за мяжу. Дзякуючы дзяржаўнай праграме вёска стала аграгарадком, а мясцовы калгас набыў статус прыватнага прадпрыемства.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 704 чалавекі
- 1999 год — 785 чалавек
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сырніца
- Сярэдняя школа
- Дом культуры
- Бібліятэка
- Лякарня
- Амбуляторыя
- Аптэка
- Аддзяленьне сувязі
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
- Сядзібна-паркавы комплекс Дамейкаў
- Сьвята-Георгіеўская царква (1913 год)
- Дуб-волат — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 256
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сітцы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў