Сіваграк
Сіваграк | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Птушкі |
Атрад | Ракшападобныя |
Сямейства | Сівагракавыя |
Від | Сіваграк |
Бінамінальная намэнклятура | |
Coracias garrulus | |
Арэал | |
Арэал | |
Сівагра́к, сівы́ сівагра́к (лац. Coracias garrulus) — буйны птах атраду ракшападобных памерам з голуба.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Памерам з голуба. Даўжыня цела 32—35 см, маса 140—160 г. Склад цела шчыльны, дзюба моцная. Агульная афарбоўка зеленавата-блакітная зь яркім адлівам. На крылах і хвасьце ёсьць цёмна-сінія ўчасткі. Сьпіна глініста-карычневая. Полавы дымарфізм слаба выяўлены. Афарбоўка маладых птушак бледнаватая.
Пашырэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эўразія й Паўночна-Заходняя Афрыка. Тэрыторыя Беларусі знаходзіцца ў межах пашырэньня віду. Параўнальна нядаўна ў невялікай колькасьці гнездавалася на поўначы краіны. Найбольш пашырана на Палесьсі.
Месцы пражываньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аддае перавагу старым рэдкім лясам паблізу рачных абалонаў, каля вазёраў, высечак, лугоў, палёў, выганаў. Часта селіцца паблізу высакавольтавых лініяў, у старых занядбаных парках, прысадах, гаях. Неабходныя ўмовы — наяўнасьць дуплаватых дрэваў.
Асаблівасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прылятае паміж 15 красавіка і 15 траўня. Дакладныя тэрміны прылёту і гнездаваньня залежаць ад ходу вясны і геаграфічнага месцазнаходжаньня мясцовасьці. Займае дуплы асін, дубоў, вольхаў, сосен, вербаў, радзей старых ігруш, яблынь, таполяў, ліп. Дуплы выкарыстоўвае некалькі гадоў запар. Нярэдка засяляе й штучныя гняздоўі (галачнікі).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня віды жывёлаў і расьлінаў. Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
Сіваграк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў