Сяргей Іванавіч Ціханоўскі
Сяргей Іванавіч Ціханоўскі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 26 чэрвеня 1990[1] (34 гады) | |
Рост | 186 см[2] | |
Вага | 75 кг[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Славія Мазыр | |
Нумар | 5 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010 | Рудзенск[d] | 19 (4) |
2011—2012 | Тарпэда-БелАЗ | 32 (0) |
2013 | Бяроза-2010 | 19 (3) |
2014 | Дняпро Магілёў | 15 (0) |
2015 | Славія Мазыр | 18 (0) |
2016—2017 | Віцебск | 49 (2) |
2018 | Істыклол[d] | 3 (0) |
2018—2019 | Гарадзея | 17 (1) |
2019—2020 | Рух Берасьце | 31 (0) |
2021 | Дынама Берасьце | 26 (0) |
2022 | Кызылжар | 18 (0) |
2023— | Славія Мазыр | 34 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ціханоўскі.
Сярге́й Іва́навіч Ціхано́ўскі (нарадзіўся 26 чэрвеня 1990 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец прыватнай футбольнай школы Віктара Дарміна ў Смалявічах. Пачынаў дарослую кар’еру ў складзе дублю барысаўскага БАТЭ, адкуль у 2010 годзе перайшоў у першалігавы «Рудзенск». У 2011 годзе стаў гульцом жодзінскага клюбу «Тарпэда-БелАЗ», разам зь якім дэбютаваў у Найвышэйшай лізе. Аднак замацавацца ў асноўным складзе жодзінцаў ня здолеў, пераважна толькі выходзіўшы на замену. У выніку ў лютым 2013 году пакінуў клюб. Сэзон 2013 году правёў у Першай лізе за «Бярозу-2010».
У сакавіку 2014 году падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[3]. Спачатку трывала гуляў за першую каманду, але потым пачаў радзей трапляць у склад. У кастрычніку 2014 году кантракт з «Дняпром» быў скасаваны па ўзаемнай згодзе бакоў[4]. У сакавіку 2015 году падпісаў кантракт з мазырскай «Славіяй»[5]. Здолеў замацавацца ў якасьці асноўнага апорнага паўабаронцы мазырчукоў. У ліпені 2015 году не гуляў праз траўмы, але пазьней вярнуўся ў асноўны склад.
У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у «Слуцак», але не падышоў клюбу. У лютым 2016 году перайшоў у «Віцебск»[6]. У складзе віцебчукоў быў адным з асноўных апорных паўабаронцаў. У сэзоне 2017 годзе часьцей выходзіў на замену. У сакавіку 2018 году падпісаў кантракт з таджыцкім клюбам «Істыклол»[7]. У ліпені 2018 году перайшоў у «Гарадзею»[8] і замацаваўся ў пачатковым складзе. У лістападзе 2018 году падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сэзон 2019 году[9]. Сэзон 2019 году пачынаў у асноўным складзе, аднак пазьней часьцей заставаўся на лаўцы запасных. У жніўні 2019 года пакінуў клюб[10]. У жніўні 2019 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Рухам»[11]. У якасьці трывалага гульца першага складу дапамог камандзе прасунуцца ў Найвышэйшую лігу. У сэзоне 2020 году быў капітанам каманды, але зьяўляўся на полі нерэгулярна. У студзені 2021 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Рух»[12].
У студзені 2021 году трэнаваўся з «Крумкачамі», а неўзабаве далучыўся да берасьцейскага «Дынама», зь якім у лютым падпісаў пагадненьне[13]. Хутка замацаваўся ў першай адзінаццатцы берасьцейцаў. У студзені 2022 году далучыўся да трэнаваньняў казаскага «Кызылжару», у лютым афіцыйна ўзмоцніў склад клюбу[14]. Пакінуў каманду ў студзені 2023 году[15]. У сакавіку 2023 году стаў гульцом мазырскай «Славіі»[16]. Гуляў у стартавым складзе, у ліпені выбыў праз траўмы. У кастрычніку вярнуўся на поле, а празь месяц падоўжыў кантракт з клюбам яшчэ на год[17].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уладальнік Супэркубка Таджыкістану: 2018
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Славія Мазыр | 2015 | Найвышэйшая ліга | 18 | 0 |
Віцебск | 2016 | Найвышэйшая ліга | 28 | 1 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 21 | 1 | |
Гарадзея | 2018 | Найвышэйшая ліга | 11 | 1 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Sergey Tikhonovskiy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в г https://fcslavia.by/ru/player/tihonovskiy-0
- ^ Тихоновский и Куган стали игроками «Днепра» (рас.)
- ^ «Днепр» прекратил сотрудничество с Мастяницей, Тихоновским и Арвеладзе (рас.)
- ^ Контракты со «Славией» подписали 12 футболистов (рас.)
- ^ Сергей Тихоновский стал игроком «Витебска» (рас.)
- ^ Экс-хавбек «Витебска» стал одноклубником Зенько в Таджикистане (рас.)
- ^ Ряды «Городеи» пополнили серб и два белоруса (рас.)
- ^ Лебедев, Башилов, Павлючек и еще пять игроков продлили контракты с "Городеей" (рас.)
- ^ Тихоновский покинул "Городею" (рас.)
- ^ Экс-хавбек «Городеи» Тихоновский подписал контракт с «Рухом» (рас.)
- ^ "Рух" растался с Романом Степановым и Сергеем Тихановским (рас.)
- ^ Сергей Тихоновский подписал соглашение с брестским "Динамо" (рас.)
- ^ Сергей Тихоновский стал третьим белорусом в "Кызыл-Жаре" (рас.)
- ^ "Кызыл-Жар" объявил о расставании с Каршакевичем и Тихоновским (рас.)
- ^ Тихоновский продолжит карьеру в "Славии" (рас.)
- ^ Сергей Тихоновский продолжит играть за "Славию" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)
- Нарадзіліся 26 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Смалявіцкім раёне
- Футбалісты клюбу «Славія» Мазыр
- Футбалісты клюбу «Рудзенск»
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Бяроза-2010»
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў
- Футбалісты клюбу «Віцебск»
- Футбалісты клюбу «Гарадзея»
- Футбалісты клюбу «Рух» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Кызылжар» Петрапаўл
- Беларускія футбалісты
- Футбалісты клюбу «Істыклол» Душанбэ