Сяргей Лабандзіеўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Сяргей «Шлёма» Лабандзіеўскі — беларускі гукарэжысэр.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працаваў на студыях гуказапісу ў Беларусі, Расеі, Польшчы, таксама на беларускіх радыёстанцыях як музычны рэдактар, вядучы музычных праграм і гукарэжысэр. Аддае перавагу «жывым» кірункам музыкі — року, блюзу, джазу, рабіў запісы камэрнай, харавой і фальклёрнай музыкі.

Браў удзел у стварэньні альбомаў і правядзеньні канцэртаў žygimont VAZA, «Крамбамбуля», Zet, IQ48, «Новае Неба», N.R.M., Зьмітра Вайцюшкевіча, Pomidoroff, «Экивоки», Л.О.М., Naka, Yo-Yo, «Народны Альбом», «Я нарадзіўся тут», Personal Depeche, ды многіх іншых. Займаецца таксама мастэрынгам і рэстаўрацыяй фанаграм, гукам для дакумэнтальнага кіно.