Моўная палітыка
Мо́ўная палі́тыка — упарадкаваньне ўрадам моўных зносінаў, у шырэйшым азначэньні — сукупнасьць ідэалягічных прынцыпаў і практычных мерапрыемстваў па вырашэньні моўных пытаньняў у соцыюме, рэгіёне ці дзяржаве[1].
Таксама моўная палітыка вызначаецца як «сыстэма мерапрыемстваў дзяржавы (партыі, палітычнай ці грамадзкай супольнасьці), накіраваная на зьмяненьне ці захаваньне функцыйнага разьмеркаваньня моваў (ці моўных падсыстэмаў), на ўвядзеньне новых ці захаваньне ранейшых моўных нормаў»[2].
Тэрмін упершыню выкарыстаны ў 1945 годзе, яго аўтар — Цэбалера[3].
Моўная палітыка адзначаецца асаблівай складанасьцю ў шматнацыянальнай дзяржаве, бо тады яна павінная ўлічваць такія фактары, як шматмоўе, адметнасьці нацыянальнага складу і міжнацыянальных дачыненьняў, ролі паасобных моваў і іх носьбітаў у грамадзкім жыцьці[1]. Моўная палітыка зьяўляецца складовай часткай нацыянальнай палітыкі, і ў асноўных сваіх рысах залежыць ад агульных прынцыпаў нацыянальнае палітыкі[1].
У заходніх дасьледчыкаў паняцьці моўнай палітыкі, моўнай ідэалёгіі лічацца асобнымі[4], у прыватнасьці моўная палітыка ня лічыцца сумай моўнай ідэалёгіі й практыкі. Аднак заўважаецца, што ня толькі такая палітыка, але і наогул дыскусіі пра мову і яе ролю ў нацыянальнай (або нават у партыйнай) ідэалёгіі могуць чыніць сур’ёзны выклік палітычнаму кіраўніцтву[5]; прыкладам такіх выклікаў служыць вымушанае публічнае тлумачэньне Сталіна адносна няправільнасьці тэорыі Мара пра клясавы характар мовы[5][a].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Сучасна прызнанае як ненавуковае вучэньне Мара пра клясавае паходжаньне моваў сьвету датычыць лінгвістыкі, аднак у гэтым дачыненьні таксама можа паслужыць прыкладам тэмы артыкула.