Сядзіба Мілашаў (Чарэя)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Сядзіба Мілашаў
| |
Сядзіба Мілашаў
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Чарэя |
Каардынаты | 54°37′10.6″ пн. ш. 29°17′24.3″ у. д. / 54.619611° пн. ш. 29.290083° у. д.Каардынаты: 54°37′10.6″ пн. ш. 29°17′24.3″ у. д. / 54.619611° пн. ш. 29.290083° у. д. |
Дата заснаваньня | XVIII стагодзьдзе |
Сядзіба Мілашаў |
Сядзіба Мілашаў — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Чарэі. Знаходзілася на паўночна-ўсходняй ускраіне мястэчка, на беразе Чарэйскага возера. Да нашага часу захаваліся склеп, ліпавая алея, падстава альтанкі, некалькі сажалак з каскаду, частка бэзавай алеі, і руіны капліцы-пахавальні побач з каталіцкімі могілкамі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У канцы XVІІІ ст. Чарэя перайшла ў валоданьне Ўладзіслава Любіч Мілаша, бацькі вядомага францускага паэта Оскара Мілаша, які ў сваю чаргу быў дзядзькам Нобэлеўскага ляўрэата па літаратуры Чэслава Мілаша. Ад папярэдніх уладальнікаў Сапегаў засталася драўляная сядзіба, у якой захоўваўся багаты архіў і карціны, побач быў парк.
Да сядзібнага дома вяла бэзавая алея. Недалёка ад сядзібы разьмяшчаліся мураваны млын і вінакурня, а за домам — ліпавая алея з зарасьнікамі дзікай рудбекіі. Побач зь ліпавай алеяй — адзін з каскадаў сажалак.
Па Кастрычніцкім перавароце (1917) у будынку сядзібы разьмяшчалася школа, а ў час Другой сусьветнай вайны яго цалкам зруйнавалі[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Сядзіба Мілашаў. Чашніцкі раён, в. Чарэя, Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць, 3.12.2019 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Марчук Р. Чарэйскі Мілаш // Літаратура і мастацтва. 24 кастрычніка 2014. С. 15.
- Харэўскі С. Чарэя Мілаша // Новы Час. № 10, 2010. С. 12.