Перайсьці да зьместу

Чарэйскае возера

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Чарэйскае
Панарама Чарэйскага
Панарама Чарэйскага
Возера Чарэйскае
Краіна Беларусь
Плошча 3,38 км²
Плошча вадазбору 17 км²
Максымальная глыбіня 17 м
Сярэдняя глыбіня 5,6 м
Найбольшая даўжыня 6,71 км
Найбольшая шырыня 1,12 км
Даўжыня берагавой лініі 17,3 км
Вышыня над узроўнем мора 168,4 м
Аб’ём вады 18,96 млн. м³
Каардынаты 54°36′18.17″ пн. ш. 29°18′12.95″ у. д. / 54.6050472° пн. ш. 29.3035972° у. д. / 54.6050472; 29.3035972Каардынаты: 54°36′18.17″ пн. ш. 29°18′12.95″ у. д. / 54.6050472° пн. ш. 29.3035972° у. д. / 54.6050472; 29.3035972
Чарэйскае на мапе Беларусі
Чарэйскае
Чарэйскае
Чарэйскае
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Чарэйскае, Чарэя — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Лукомкі. Знаходзіцца ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласьці, за 26 км на паўднёвы ўсход ад места Чашнікаў. Плошча паверхні возера 3,38 км². Даўжыня 6,71 км, найбольшая шырыня 1,12 км. Найбольшая глыбіня дасягае 17 м, сярэдняя складае 5,6 м. Аб’ём вады 18,96 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 17,3 км.

На паўднёва-заходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Чарэя.

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з поўначы на поўдзень і складаецца зь некалькіх плёсаў. Схілы катлавіны вышынёй ад 2 да 18 мэтраў, сугліністыя. Берагавая лінія моцна зьвілістая (каэфіцыент зрэзанасьці 2,65). Берагі нізкія, пясковыя. Месцамі берагі зьліваюцца з схіламі катлавіны, абрывістыя, абразійныя, у паўднёвай частцы сплавінныя. Літаральная зона спадзістая, шырынёй да 100 м, высланая глінай, пясковымі і пяскова-глеістымі адкладамі. Глыбей дно возера глеістае. У сярэдзіне возера выспа плошчай 0,02 га.

Возера эўтрофнае, праточнае. Злучаецца пратокай з азёрамі Галаўнёй і Чамярыцай. У Чарэйскае ўпадаюць больш за 10 ручаёў і каналаў, выцякае ручай у возера Родамлю.

Прыбярэжная надводная расьліннасьць пашыраецца да глыбіні 2,5 м і на адлегласьці да 50 м ад берага. Падводная расьліннасьць пашыраецца да глыбіні 4 м.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, гусьцяра, краснапёрка, плотка, акунь ды іншыя віды рыбаў[1].

  1. ^ Рачэўскі А. Чарэйская возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. С. 329.