Сьцяпан Баркоўскі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Баркоўскі.
Сьцяпан Андрэевіч Баркоўскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Бар.; С. Бар.; С. Бар-і; С. Бар-кі; Бар-скі; С. Б-скі; С. Кожаны. |
Нарадзіўся | 10 красавіка 1905 Слуцак, Менская губэрня) |
Памёр | 11 чэрвеня 1966 (61 год) Менск |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | крытык, літаратуразнаўца, этнограф |
Гады творчасьці | 1925—1936; 1955—1966 |
Кірунак | літаратуразнаўства, этнаграфія |
Сьцяпан Андрэевіч Баркоўскі (псэўданімы і крыптанімы: Бар.; С. Бар.; С. Бар-і; С. Бар-кі; Бар-скі; С. Б-скі; С. Кожаны.)[1] (нар. 10 красавіка [ст. ст. 28 сакавіка] 1905, Слуцак, Менская губэрня — † 11 чэрвеня 1966, Менск) — крытык, літаратуразнаўца, этнограф.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рана застаўся без бацькоў. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Слуцку. Падлеткам браў удзел у Слуцкім паўстаньні (1920). Скончыў пэдагагічны факультэт БДУ (1926). Пасьля сканчэньня ў 1931 годзе асьпірантуры пры Інбелкульце АН БССР (1931) працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР. Першыя публікацыі па этнаграфіі зьявіліся ў 1925 годзе. Як літаратурны крытык сфарміраваўся ў аб’яднаньні «Маладняк». У сярэдзіне 1920-х г. у яго на кватэры ўтварыўся своеасаблівы «літаратурны салён» маладых літаратараў.
14 лістапада 1936 г. арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў папраўча-працоўных лягераў. У 1936—1946 гг. адбываў пакараньне ў лягерах горна-мэталюргічнага камбіната ў Краснаярскім краі, на Джыдзінскім вальфрамавым камбінаце, руднік Халтасон. З канца 1946 г. у аддзеле мэліярацыі і арашэньня Чуйскай вопытнай станцыі лубяных культур (Кыргыстан). У 1950 г. быў накіраваны на цаліну, на будаўніцтва водагаспадарчых аб’ектаў у саўгасах Акмалінскай вобласьці (Казахстан). Пасьля рэабілітацыі ў (1955) вярнуўся ў Беларусь.
У 1956—1966 гг. працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН БССР. Займаўся этнаграфіяй Беларусі ХІХ ст. Укладальнік кніг твораў В. Маракова (1959), А. Дудара (1959), В. Каваля (1959), М. Нікановіча (1960). Пахаваны ў Менску на Ўсходніх могілках.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Янка Саламевіч. Слоўнік беларускіх псеўданімаў (XVI—XX стст.). — Менск: Мастацкая літаратура, 1983. — С. 23, 24, 71, 169. — 207 с. — 4000 ас.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Багдановіч І. Э., Гарадніцкі Я. А. Баркоўскі Сцяпан. / біяграфічныя зьвесткі Т. М. Кароткай; бібліяграфія В. І. Козіч, Н. К. Мазоўка // пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т.. — Менск: Беларуская энцыклапедыя імя ПетрусяБроўкі, 1992. — Т. 1, Абуховіч-Ватацы. — С. 242, 243. — ISBN 5-85700-061-0.
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X. — С. 242—243.
- Генадзь Кісялёў. Пошукі імя. — Менск: Мастацкая літаратура, 1978. — С. 64—65. — 288 с. — 3700 ас.
- Леанід Маракоў. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794-1991 : энцыкл. давед.: у 3 т.. — Менск: 2003 Т. 1 I (Арамовіч—Кушаль). — С. 137, 138. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9
- Саламевіч І. У. Баркоўскі Сцяпан Андрэевіч. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1996 Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — С. 309. — С. 309.