Сьпіс Герояў Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Званьнем «Герой Беларусі» ўзнагароджаны:

  1. Уладзімер Карват (пасьмяротна) — падпалкоўнік авіяцыі. Указ № 484 ад 21 лістапада 1996.
  2. Павал Марыеў — генэральны дырэктар вытворчага аб’яднаньня БелАЗ. Указ № 360 ад 29 чэрвеня 2001.
  3. Аляксандар Дубко (пасьмяротна) — Старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму. Указ № 361 ад 30 чэрвеня 2001.
  4. Міхаіл Карчміт — старшыня агракамбінату «Сноў» (Нясьвіскі раён). Указ № 362 ад 30 чэрвеня 2001.
  5. Віталь Крамко — старшыня сельскагаспадарчага прадпрыемства «Кастрычнік» (Гарадзенскі раён). Указ № 362 ад 30 чэрвеня 2001.
  6. Міхаіл Высоцкі — генэральны дырэктар Навукова-інжынэрнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белаўтатрактарабудоўля» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Указ № 135 ад 1 сакавіка 2006.
  7. Пётар Пракаповіч — кіраўнік Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь. Указ № 135 ад 1 сакавіка 2006.
  8. Васіль Равяка — старшыня сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыву «Прагрэс-Верцялішкі». Указ № 135 ад 1 сакавіка 2006.
  9. Міхаіл Савіцкі — кіраўнік дзяржустановы культуры «Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі і скульптуры». Указ № 135 ад 1 сакавіка 2006.
  10. Філярэт — Мітрапаліт Менскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі. Указ № 137 ад 1 сакавіка 2006.