Сьпіска Нова Вэс
| Сьпіска Нова Вэс славац. Spišská Nová Ves | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Славаччына | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Край | Кошыцкі | ||||
| Першыя згадкі | 1268 | ||||
| Дата заснаваньня | 1268 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Прэзыдэнт места | Ján Volný[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | |||||
| Вышыня НУМ | 506 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 48°56′38″ пн. ш. 20°34′03″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 053 | ||||
| Паштовы індэкс | 052 01 | ||||
| Нумарны знак | SN | ||||
| Сайт | spisskanovaves.eu | ||||
| Сьпіска Нова Вэс на мапе Славаччыны Сьпіска Нова Вэс | |||||
Сьпіска Нова Вэс, або Сьпіская Новая Вёска (па-славацку: Spišská Nová Ves, па-нямецку: Zipser Neudorf, па-вугорску: Igló) — горад ва ўсходняй Славаччыне на рацэ Горнад ля падножжа Высокіх Татраў. Насельніцтва каля 39 тыс. чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У XII ст. на месцы Сьпіскай Новай Вэсі зьяўляецца славянскае паселішча Іглаў. У XIII ст. непадалёк засноўваюць сваё паселішча нямецкія каляністы і называюць яго Найдорф, неўзабаве славянскі Іглаў і нямецкі Нойдорф злучаюцца ў адзін горад. Горад хутка разьвіваецца, тут здабываецца медзь і вядзецца гандаль — сьпіскі гарадзкі кірмаш быў на той час найвялікшым у Славаччыне.
У 1412 годзе ў шэрагу з астатнімі сьпіскімі гарадамі Сьпіска Нова Вэс была адданая ў якасьці задатка за каралеўскую пазыку Польшчы, дзе яна знаходзілася да 1772 году. У 1778 Сьпіск Нова Вэс становіцца сталіцай «16 сьпіскіх гарадоў». У 1870 годзе тут пракладваецца чыгунка, а ў 1894 будуецца электрастанцыя.
Зараз Сьпіска Нова Вэс — папулярны турыстычны маршрут.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле перапісу 2001 году горад налічваў 39 193 жыхароў: славакі (94,21%), цыгане (1,93%), чэхі (0,51%)[3]. Рэлігійны склад насельніцтва склаў: рыма-каталіцтва (69,81%), без рэлігійнай прыналежнасьці (16,95%), лютэранства (3,17%), грэка-каталіцтва (3,05%)[3].
Гарады-пабрацімы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Альсфэльд (па-нямецку: Alsfeld), Нямеччына
Гаўлічкаў-Брод (па-чэску: Havlíčkův Brod), Чэхія
Груец (па-польску: Grójec), Польшча
Эгл (па-француску: L’Aigle), Францыя
Ёнгстаўн (па-ангельску: Youngstown), шт. Агаё, ЗША
Жаінвілі (па-партугальску: Joinville), Бразылія
Кляўсталь-Цэлерфэльд (па-нямецку: Clausthal-Zellerfeld), Нямеччына
Кішуісалас (па-вугорску: Kisújszállás), Вугоршчына
Нітра (па-славацку: Nitra), Славаччына
Прэвэза (па-грэцку: Πρέβεζα), Грэцыя
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Hustota obyvateľstva - obce [om7014rr : Rozloha (Štvorcový meter)] — Браціслава: Statistical Office of the Slovak Republic, 2025.
- ↑ Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr] (славац.) — Bratislava: ŠÚ SR, 2025.
- 1 2 Municipal Statistics. Statistical Office of the Slovak republic. Праверана 1 лютага 2011 г.