Перайсьці да зьместу

Сьлізьні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб «Сьлізень»

Сьлі́зьні — шляхецкі род гербу «Слізень» у Вялікім Княстве Літоўскім. Вядуць радавод ад паўлегендарнага Ратшы які прыбыў у ВКл каля 1464 году. Яго нашчадкі якога служылі ў князя Аляксандра Неўскага, вялікіх князёў цьвярскіх і маскоўскіх. Некаторыя прадстаўнікі роду перасяліліся ў Вялікае Княства Літоўскае. Іван Андрэевіч Толпык-Сьлізень, паводле некаторых зьвестак, быў прызначаны вялікім князем літоўскім Вітаўтам ваяводам бранскім.

У ХІХ ст. валодалі землямі і маёнткамі ў вёсках і мястэчках Дзявяткавічы, Палонка, Дзедзілавічы, Кастыкі і Геленаў у Літве, Танвы ў Слонімскім павеце, Мсьціж і Будзенічы ў Барысаўскім павеце, Бартнікі, Лобзаў, Вольша і Друцкоўшчына ў Наваградзкім павеце, Любань у Віленскім павеце.

Вядомыя прадстаўнікі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Аляксандар (1579—11.1.1651), сын Рыгора, стольнік ашмянскі, стараста мядзельскі, выбіраўся паслом на соймы, дэпутатам Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага. Як каралеўскі сакратар двойчы езьдзіў паслом у Маскву.
    • Аляксандр Казімер (пам. 26 студзеня 1684), сын Аляксандра, падстолі ашмянскі, каралеўскі сакратар, стольнік ашмянскі, віцэ-адміністратар Берасьцейскай эканоміі.
      • Стафан Ян (? — да 5.7.1707), сын Аляксандра, рэфэрэндар вялікі літоўскі з 1705, стараста крэўскі, пасол на сойм 1696, маршалак Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага ў 1705.
        • Міхал (?—11.11.1760), сын Стафана Яна, падканюшы з 1736, стараста крэўскі, быў 12 разоў паслом на соймы, тройчы дэпутатам Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага.
          • Стафан (?—1780?), сын Міхала, староста крэўскі, падкаморы слонімскі з 1756, генэрал-маёр войска Вялікага Княства Літоўскага
      • Міхал Брунон (? — да 12.5.1729), сын Аляксандра, генэральны стражнік войска ВКЛ з 1698, падстолі ашмянскі ў 1708—15, пісар скарбовы ВКЛ з 1715.
  • Рафал (?—2.6.1817), сын Юзафа, стольнік старадубскі ў 1776—83, пісар скарбовы ВКЛ у 1781—82, інстыгатар вялікі літоўскі з 1782, староста крэўскі з 1781, генерал-ад’ютант войска Вялікага Княства Літоўскага.
  • Юзаф (? — каля 1856), сын Міхала, бабруйскі маршалак у 1804—07. У сваім маёнтку Мсьціж Барысаўскага павету сабраў вялікую калекцыю манэт і скарбаў, мінеэралаў, прадметаў мастацтва. Заклаў батанічны сад і аранжарэю, меў заапарк.