Царква Покрыва Багародзіцы (Стрэшын)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Покрыва Багародзіцы
| |
Пакроўская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Стрэшын |
Каардынаты | 52°43′44.62″ пн. ш. 30°06′41.28″ у. д. / 52.7290611° пн. ш. 30.1114667° у. д.Каардынаты: 52°43′44.62″ пн. ш. 30°06′41.28″ у. д. / 52.7290611° пн. ш. 30.1114667° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Гомельская япархія |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Покрыва Багародзіцы | |
Царква Покрыва Багародзіцы на Вікісховішчы |
Царква Покрыва Багародзіцы — помнік архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя ў Стрэшыне. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Стрэшыне збудавалі ў 1807 годзе.
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву. У 1989 годзе будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэты цэнтрычны храм, які складаецца з асноўнага аб’ёму (у пляне квадрат з зрэзанымі кутамі) і прылеглых да яго з чатырох бакоў паўкруглых аб’ёмаў. Ва ўсходняй частцы знаходзіцца алтар, у астатніх месьцяцца ўваходы з высокімі каменнымі ганкамі. Цэнтральны аб’ём дамінуе ў агульнай кампазыцыі і мае сфэрычнае пакрыцьцё, завершанае круглым барабанам зь невялікім купалам. Шырокія межы цэнтральнага аб’ёму маюць франтоны ў завяршэньні. Фасады аздабляюцца пілястрамі і паўцыркульнымі нішамі, у якіх разьмяшчаюцца вокны.
У інтэр’еры перакрыцьці аб’ёмаў, прылеглых да асноўнай залі, маюць выгляд конхаў, якія пераходзяць у парусныя скляпеньні залі. Пад будынкам месьціцца крыпта, куды вядуць усходы, разьмешчаныя з бакоў галоўнага ўваходу[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1941 г.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
2009 г.
-
2009 г.
-
2009 г.
-
2019 г.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.