Уладзімер Сьвятаполкавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Сьвятаполкавіч
Уладзімер
Князь тураўскі
1223 — 1228
Папярэднік Андрэй ІІ Іванавіч
Наступнік Юры ІІ Андрэевіч
Князь пінскі
1204 — 1228
Папярэднік Яраполк Юр’евіч
Наступнік Расьціслаў Сьвятаполкавіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся невядома
Памёр 1228, Тураў
Нашчадкі
Дынастыя Ізяславічы
Бацька Сьвятаполк ІІІ Юр’евіч

Уладзімер Сьвятаполкавіч (? — 1228) — князь пінскі (1204—1223), князь тураўскі (1 чэрвеня 1223 — 1228). Старэйшы сын Сьвятаполка ІІІ Юр’евіча, унук Юрыя Яраславіча. Пасьля бацькі Сьвятаполка ІІІ Юр’евіча стаў пінскім князем. Як пінскі князь згадваецца ў 1204, 1206 і 1207 гадах. Пасьля сьмерці стрыечных братоў, янавіцкага князя Сьвятаслава Яраславіча, дубровіцкага князя Аляксандра Глебавіча, нясьвіскага князя Юрыя Яраполчыча й тураўскага князя Андрэя Іванавіча ў бітве на рацэ Калцы, Уладзімер Сьвятаполкавіч стаў тураўскім князем, прычым захаваў за сабою пінскі пасад. У 1228 годзе памёр, яго пераемнікам на тураўскім княжаньні стаў сын Андрэя Іванавіча Юры. На пінскі ж пасад узыйшоў брат Уладзімера Расьціслаў Сьвятаполкавіч.

Нашчадкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папярэднік
Яраполк Юр’евіч
Князь пінскі
1204—1228
Наступнік
Расьціслаў Сьвятаполкавіч
Папярэднік
Андрэй ІІ Іванавіч
Князь тураўскі
1223—1228
Наступнік
Юры ІІ Андрэевіч