Сымон Чаховіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сымон Чаховіч
Дата нараджэньня 22 ліпеня 1689(1689-07-22)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 21 ліпеня 1775(1775-07-21)[1][2][3][…] (85 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак маляр
Навуковая сфэра малярства
Плынь жывапіс барока[d]

Сымон Чаховіч, таксама Шыман Чаховіч (па-польску: Szymon Czechowicz; 22 ліпеня 1689 году (па іншых зьвестках, гэта дата хрышчэньня), Кракаў — 21 ліпеня 1775, Варшава) — польскі мастак, які працаваў у Польшчы і ВКЛ; адзін з найбольш выдатных жывапісцаў другой паловы XVIII стагодзьдзя ў Рэчы Паспалітай.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўны алтар у касьцёле Сьвятой Тэрэзы у Вільні

Нарадзіўся ў сям’і залатых спраў майстра Яна Чаховіча. У раньняй маладосьці пры двары Францыска Максіміліяна Асалінскага спачатку граў у капэле, затым навучаўся ў невядомага мастака выяўленчаму мастацтву. Пазьней навучаўся мастацтву ў Акадэміі Сьвятога Лукі ў Рыме (самыя раньнія зьвесткі аб яго знаходжаньні ў Рыме адносяцца да 1714 году) і затым доўгі час жыў там. У 1716 атрымаў дзьве ўзнагароды акадэміі за два свае малюнкі.

У 1753 і 1770 гадах жыў у Літве і тут стварыў свае найбольш каштоўныя творы. Каля 1770 напісаў 44 карціны для Полацкай езуіцкай калегіі (у тым ліку партрэты Папы Паўла III, Папа Рыгора XIII, біскупа Яўстаха Валовіча, караля Стэфана Баторыя).

Апошнія гады правёў у Варшаве, дзе з дапамогай вучняў пісаў карціны для варшаўскіх касьцёлаў. Памёр у Варшаве і быў пахаваны ў крыпце братоў капуцынаў.

Значэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікая колькасьць карцін Чаховіча была выканана з дапамогай вучняў; Чаховіч выхаваў новае пакаленьне мастакоў, якія працавалі ўжо ў канцы XVIII стагодзьдзя.

Лічыцца найбольш выбітным мастаком Рэчы Паспалітай свайго часу, хоць яго барочныя, трохі сэнтымэнтальныя творы ўжо не зусім адпавядалі густам другой паловы XVIII стагодзьдзя і па сваёй стылістыцы адставалі ад стылістыкі Заходняй Эўропы.

Рэлігійныя карціны Чаховіча былі вельмі папулярныя ў Літве, іх працягвалі капіраваць у XIX стагодзьдзі. У розных касьцёлах Беларусі і Літвы знаходзяцца копіі яго вобразаў; да самых распаўсюджаных копій адносяцца «Сьвяты Язэп» і «Сьвяты Ян Кэнтыйскі».

Палотны Чаховіча захоўваюцца ў Музэі князёў Чартарыйскіх і Нацыянальным музэі ў Кракаве, Нацыянальным музэі ў Варшаве, Мастацкім музэі Летувы ў Вільне, Львоўскай карціннай галерэі, Дзяржаўным Расейскім музэі ў Санкт-Пецярбургу і іншых музэйных зборах. Намаляваў шмат рэлігійных карцін для кляштара візытак у Варшаве, якія захоўваюцца на яго тэрыторыі па сёньняшні дзень.[4]

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пісаў партрэты, абразы, займаўся манумэнтальным жывапісам. Самая раньняя зь вядомых прац Чаховіча адносіцца да 1715 году («Расьпяцце» ў рызьніцы рымскага касьцёлу Сьвятога Станіслава, па карціне Гвіда Рэні). Напісаў на палатне карціны «Хрыстос сярод фарысэяў» (па гравюры з кампазыцыяй Пітэра Паўля Рубэнса) і «Забіваньне немаўлят» (па карціне Рэні).

У 1731—1734 гадах для палацу Асалінскага ў Стэрдыне напісаў партрэты ў поўны рост Францыска Максіміліяна Асалінскага і Юзэфа Асалінскага. Напісаў таксама партрэты Яна Фрыдэрыка Сапегі, князя Юзэфа Міхала Масальскага і іншых вяльможаў.

У Вільні напісаў абразы для касьцёлаў Сьвятой Тэрэзы, Сьвятой Кацярыны, дамініканскага касьцёла Сьвятога Духу, Сьвятога Рафаіла, Сьвятога Стафана і іншых храмаў. Магчыма, браў удзел у стварэньні росьпісу Нясьвіскай калегіі касьцёлу Божага Цела.

Выкарыстоўваў іконаграфічныя кампазыцыі Рафаэля, флямандзкіх жывапісцаў (у прыватнасьці, П. П. Рубэнса і А. ван Дэйка). У царкоўных абразах выступае пасьлядоўнікам жывапісу сьпелага рымскага барока, асабліва Карла Мараці і Бэнэдэта Луці. Прыкметны таксама ўплыў Рэні і Мікелянджэлё.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ RKDartists (нід.)
  2. ^ Simon Czechowicz (анг.) // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2018. — ISBN 978-0-19-977378-7doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00045577
  3. ^ Ryszkiewicz A. Szymon Czechowicz // Czechowicz, Szymon (анг.) // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — ISBN 978-1-884446-05-4doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T020980
  4. ^ Ryszard Maczyński. Museum et sacrum. Rozważania o muzealnym statusie warszwskiego kościoła Sióstr Wizytek / Muzea w kulturze współczesnej / redakcja Anna Ziębińska-Witek, Grzegorz Żuk. 2015. s.99

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Janonienė R. Čechavičius Simonas // Lietuvos dailininkų žodynas / Sudarytoja Aistė Paliušytė — Vilnius: Kultūros, filosofijos ir meno, 2005. — Т. 1: XVI—XVIII a.. — С. 89—92. — 312 с — ISBN 9968-638-60-7. (лит.)
  • Бажэнава, Вольга. Чаховіч Шыман // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. / гал. рэд. Г. П. Пашкоў — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2006. — Т. 2: К — Я. — С. 724. — 792 с — 3000 экз. — ISBN 985-11-378-0
  • Venclova, Tomas. Čechavičius Simonas // Vilniaus vardai — Vilnius: R. Paknio leidykla, 2006. — С. 90. — 336 с — ISBN 9986-830-96-6. (лит.)
  • * Bąk Maria, Obrazy Szymona Czechowicza w kościele pw. Przemienienia Pańskiego w Lublinie, «Roczniki Humanistyczne KUL», r. 22: 1974, z. 6, historia sztuki, s. 39-64;
  • Michałowski Janusz M., Z poloniców Leningradu i Moskwy (S. Czechowicz — J.P. Norblin — J. Kosiński — K. Wojniakowski), «Biuletyn Historii Sztuki», r. 27: 1965, nr. l, s. 51-70;
  • Karpowicz, Mariusz, Sztuka polska XVIII w., Warszawa 1985, s. 233—238;
  • Karpowicz Mariusz, Malarstwo i rzeźba czasów saskich, w: Sztuka Warszawy, red. M. Karpowicz, Warszawa 1986, s. 179—183
  • Karpowicz Mariusz, Nieznane obrazy Czechowicza, «Biuletyn Historii Sztuki», r. 24: 1962, nr l, s. 79-95;
  • Karpowicz Mariusz, Czechowicz i Sassoferrato u warszawskich wizytek, «Roczniki Humanistyczne», tom «Entre cour et jardin», czyli pomiędzy mecenasem i artystą, księga ku czci profesora Andrzeja Ryszkiewicza, Lublin 1987, s. 113—121;
  • Karpowicz Mariusz, Krakowskie obrazy Szymona Czechowicza, «Rocznik Krakowski», r. 56: 1990, s. 125—147;
  • Karpowicz Mariusz, Rysunki Szymona Czechowicza do lubelskiego obrazu św. Barbary, [w]: Między Padwą a Zamościem. Studia z historii sztuki i kultury ofiarowane profesorowi Jerzemu Kowalczykowi, Warszawa 1993, s. 315—319;
  • Karpowicz Mariusz, Obrazy Czechowicza u warszawskich wizytek, «Kronika Zamkowa», nr 1-2 (51-52), 2006, s. 7-20;
  • Orańska Józefa, Szymon Czechowicz 1689—1775, Poznań 1948;
  • Ostrowski Jan K., Pokój Zielony w pałacu podhoreckim — XVIII-wieczne muzeum Szymona Czechowicza, [w]: Artes atque humaniora. Studia Stanislao Mossakowski sexagenario dicata, Warszawa 1998, s. 343—351;
  • Ostrowski Jan K., Petrus Jerzy Tadeusz, Podhorce. Dzieje wnętrz pałacowych i galerii obrazów, Kraków 2001
  • Ryszkiewicz Andrzej, Władysław Tomkiewicz, Michał Walicki, Malarstwo Polskie. Manieryzm, barok, Warszawa 1971, s. 411—416;
  • Słownik Artystów Polskich, t. l, Warszawa 1971, s. 400—405 (Zuzanna Prószyńska);
  • Wystawa rysunków Szymona Czechowicza, Franciszka Smuglewicza i Dominika Estreichera. Ze zbiorów Muzeum Uniwersytetu Jagiellońskiego, [Muzeum Okręgowe w Rzeszowie], oprac. Irena Gradzińska, Rzeszów 1972.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сымон Чаховічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў