Сыд Барэт
Сыд Барэт | |
Роджэр Кіт Барэт | |
Дата нараджэньня | 6 студзеня 1946[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 7 ліпеня 2006[3][1] (60 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | рак падстраўнікавай залозы[d][4] і цукровы дыябэт |
Месца вучобы | |
Прафэсія | сьпявак, аўтар песень, ґітарыст, паэт, мастак |
Гады дзейнасьці | 1960-я |
Сябра ў | Pink Floyd і Stars[d] |
Жанры | псыхадэлічны рок, касьмічны рок, псыхадэлічны фолк |
Інструмэнты | сьпеў, ґітара |
Гурты | Pink Floyd |
Супрацоўніцтва | Soft Machine |
Лэйблы | EMI |
Сайт | sydbarrett.com (анг.) |
Ро́джэр Кіт «Сыд» Ба́рэт (анг. Roger Keith «Syd» Barrett; 6 студзеня 1946, Кембрыдж, Анґельшчына — 7 ліпеня 2006, Кембрыдж, Анґельшчына) — анґельскі выканаўца аўтарскай музыкі, ґітарыст, паэт, мастак, найбольш вядомы як заснавальнік псыхадэлічнага (тады) гурту Pink Floyd. Ён быў вядучым сьпеваком, ґітарыстам і галоўным аўтарам песень Pink Floyd у так званыя псыхадэлічныя часы. Быў вымушаны пакінуць гурт з прычыны псыхічных захворваньняў, якія ён выклікаў прыёмам цяжкіх наркотыкаў.
Акрамя таго, што ён быў пачынальнікам псыхадэлічнага року (анг. psychedelic rock) з уласнай экспрэсіўнай манэрай гульні на ґітары, Барэт таксама быў пачынальнікам касьмічнага року (анг. space rock) і псыхадэлічнай фолк музыкі (анг. psychedelic folk). Ён быў актыўны ў музыцы каля 7 гадоў, запісаўшы 4 самотнікі, два альбомы ды некалькі песень гурту Pink Floyd; як самастойны музыка ён выдаў самотнік, 2 альбомы, трэці з раней невыдадзенымі песьнямі, да таго як паглыбіўся ў сябе.
У пасьлямузычныя часы, ён працягнуў займацца маляваньнем і прысьвяціў сябе цалкам садоўніцтву, ніколі не паказваючыся на публіцы. Памёр у 2006. Пачынаючы з 80-х гадоў было напісана некалькі біяґрафіяў аб ім, а Pink Floyd напісалі ды прысьвяцілі некалькі песень Барэту пасьля ягонага сыходу з гурта, найбольш вядомыя зь якіх месьцяца на альбоме Wish You Were Here.
Біяґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гады ў Pink Floyd (1965-68)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаючы з 1964 году, гурт, які ў будучыне стане Pink Floyd, прайшоў праз цэлы шэраг зьмен назоваў і складаў, сярод якіх былі «The Abdabs», «The Screaming Abdabs», «Sigma 6» і «The Meggadeaths», спыніўшыся на «The Tea Set». У 1964 годзе да The Tea Set далучаецца Сыд Барэт. Але калі ім выпала граць з гуртам, які меў аднолькавую назву, Барэт прапанаваў назвацца «The Pink Floyd Sound» (пазьней проста The Pink Floyd ці Pink Floyd). Ён выдумаў гэты назоў, склаўшы імёны двух вядомых блюз-выканаўцаў — Пінка Андэрсана(en) і Флойда Консыла(en), пра якіх ён дазнаўся з заметкі Пола Олівэра на канвэрце вінілавай кружэлкі Blind Boy Fuller (Philips BBL-7512) 1962 году. Акрамя гэтага Барэт распаўсюджваў гісторыю, паводле якой назоў гурту быў перададзены яму зь лятальнай талеркі[6].
Лёнданскі андэґраўнд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спачатку Pink Floyd пераігрывалі стандарты амэрыканскага рытм-н-блюзу (як і іхнія сучасьнікі The Rolling Stones, The Yardbirds, The Kinks), і ў 1965 яны выпрацавалі свой уласны імправізацыйны стыль выкананьня рок-н-ролу, які браў нешта з джэзу ды з такіх поп-рок гуртоў накшталт The Beatles. У 1965 годзе адчыніўся клюб UFO, які хутка стаўся раем для брытанскай псыхадэлічнай музыкі. Pink Floyd былі заўсёднымі гасьцямі гэтага клюбу і мелі вялікую папулярнасьць у тамтэйшых наведвальнікаў, а пасьля выступаў у канкурэнтным Roundhouse, яны сталі найбольш папулярнымі ва ўсім так званым «лёнданскім андэґраўдзе» — сцэне псыхадэлічнай музыкі.
Дыскаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Самотнікі ў Pink Floyd
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Arnold Layne» (Barrett) / «Candy and a Currant Bun» (Barrett) (1967) (#20 UK)
- «See Emily Play» (Barrett) / «The Scarecrow» (Barrett) (1967) (#6 UK, #134 U.S.)
- «Apples and Oranges» (Barrett) / «Paint Box» (Wright) (1967)
- «Flaming» (Barrett) / «The Gnome» (Barrett) (1967)[US Only]
Альбомы ў Pink Floyd
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- The Piper at the Gates of Dawn (5 жніўня 1967) #6 UK, #131 U.S.
- A Saucerful of Secrets (29 чэрвеня 1968) #9 UK
- London 1966/1967 2005
Складанкі ў Pink Floyd (зь ягоным удзелам)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- The Best of the Pink Floyd (1970)
- Relics (14 траўня 1971) #34 UK, #152 U.S.
- A Nice Pair (1974)
- Masters of Rock (1974, Эўропа)
- Works (1983)
- Shine On (1992)
- Echoes: The Best of Pink Floyd (5 лістапада 2001) #2 UK, #2 U.S.
- Oh, by the Way (2007)
Сольныя самотнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Octopus» (Barrett) /«Golden Hair» (Barrett/Joyce) (15 лістапада 1969)
Сольныя альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- The Madcap Laughs — (3 студзеня 1970) #40 UK
- Barrett — (14 лістапада 1970)
Сольныя складальнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Syd Barrett (лістапад 1974) #163 U.S.: The Madcap Laughs і Barrett пакаваныя разам
- Opel — (17 кастрычніка 1988)
- Octopus: The Best of Syd Barrett (29 траўня 1992): Лепшыя гіты выдадзеныя на лэйбле Cleopatra.
- Crazy Diamond (красавіка 1993): Скрынка з 3-ма студыйнымі альбомамі ды некалькімі бонуснымі песьнямі
- The Best of Syd Barrett: Wouldn't You Miss Me? (16 красавіка 2001): Зьмяшчае адну раней невыдадзеную песьню («Bob Dylan Blues»)
- An Introduction to Syd Barrett (кастрычнік 2010): Калекцыя песень Барэта ў Pink Floyd і ягонай сольнай творчасьці (2010 рэміксы) — #104 UK
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Syd Barrett // filmportal.de — 2005.
- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119302160 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ NNDB (анг.) — 2002.
- ^ http://www.nytimes.com/2006/12/31/magazine/31barrett_landy.t.html?ex=1325221200&en=08156bea3fee17a1&ei=5088&partner=rssnyt&emc=rss
- ^ Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ^ Syd Barrett. The Times.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (анг.)
|