Перайсьці да зьместу

АГС-17

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
АГС-17

Тып Аўтаматычны станкавы гранатамёт
Краіна паходжаньня Сьцяг СССР СССР
Гісторыя выкарыстаньня
Пэрыяд выкарыстаньня з 1971 года
Войны Аўганска-савецкая вайна

Першая расейска-чачэнская вайна
Другая расейска-чачэнская вайна

Гісторыя вытворчасьці
Канструктар А. Ф. Карнякоў
Дата стварэньня 1968 год
Вытворца Сьцяг Расеі Молат
Мадыфікацыі АГ-17А
Характарыстыкі
Вага 18 кг

31 кг (разам са станком і прыцэлам)

Даўжыня 840 мм
Даўжыня ствала 305 мм

Патрон ВОГ-17, ВОГ-17М, ВУС-17
Патрона 14,5 (вага кораба з гранатамі)
Калібр 30 мм
Пачатковая
хуткасьць кулі:
185 м/с
Прыцэльная
далёкасьць
1700 м
Від боясілкаваньня стужка на 29 гранат

АГС-17 «Полымя» (па-расейску: Пламя)(Азначнік ГРАУ — 6Г11, азначнік гранатамёта са станком — 6Г10) — 30-мм аўтаматычны станкавы гранатамёт. Прызначаны для паразы жывой сілы і агнявых сродкаў суперніка разьмешчаных па-за хованкамі, у адчыненых акопах (траншэях) і за натуральнымі ўтварэньнямі мясцовасці (у лагчынах, ярах, на зваротных пахілах вышынь).

Распрацаваны ў КБ імя Нудэльмана, выпускаецца на Вятска-Палянскім машынабудаўнічым заводзе «Молат». Прыняты на ўзбраенне ў 1971 г.

Калектыў распрацоўнікаў: Корняков А. Ф., Неменов У. Я., Насоў А. Ф., Нудельман А. Э., Прянишников О. У., Пухов Ю. І., Рыхтэр А. А. і іншыя.

Галоўны канструктар - Корняков Аляксандр Фёдаравіч.

Агонь вядзецца з трохножнаго станка САГ-17. АГС-17 можна абсталёўваць штурмавыя шрубалёты. У авіяцыйным варыянце маецца электраспуск, лічыльнік стрэлаў, тэмп стральбы павялічаны да 420—500 стр/хв. Авіяцыйны варыянт АГ-17А прыняты на ўзбраеньне ў 1980 годзе. Ствол АГ-17А забясьпечаны радыятарам, астуджальным ствол пры больш інтэнсіўным тэмпе стральбы. Бо пры стральбе з шрубалёта хуткасць гранаты павялічваецца, крок нарэзаў ствала паменшаны з 715 мм да 600 мм.

Для далёкай стральбы выкарыстоўваецца прызменны аптычны прыцэл ПАГ-17 з 2,7-кратным павелічэннем. У начны час магчымая падсвятленне шкалы прыцэла.

У першай палове 1990-х пачалася замена гранатамёта АГС-17 на АГС-30. Частка АГС-17 усё яшчэ знаходзіцца на ўзброеньні вайсковых структураў Беларусі.