Сумнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
2016-10-15 Solidago canadensis,IN Sasayama,Hyogo セイタカアワダチソウ(篠山市) DSCF1301.jpg
Сумнік канадзкі (Solidago canadensis)
Клясыфікацыя
Надцарства Эўкарыёты
Царства Расьліны
Аддзел Кветкавыя
Кляса Двухдольныя
Атрад Астракветныя
Сямейства Астравыя
Падсямейства Астравыя
Бінамінальная намэнклятура
Solidago L., 1753

Су́мнік (па-лацінску: Solidago, ад лац. Solidus — «моцны», «здаровы») — род шматгадовых травяністых расьлін сямейства Астравых, або Складанакветных (Asteraceae). Вядома каля 120 відаў, пашыраных у Паўночнай Амэрыцы, некалькі відаў у Паўднёвай Амэрыцы і Эўразіі.

Шматгадовыя карэнішчавыя травяністыя расьліны і кусты вышынёй да 2 м. Сьцёблы прамастойныя. Лісьце сядзячае або на кароткіх чаранках. Кветкі ярка-жоўтыя ў дробных кошыках, сабраных у аднабокую мяцёлку або гронка- або шчыткападобныя суквецьці. Плодсямянка.

Найчасьцей расьце на лугох ды пашаах, уздоўж дарог, канаваў і пустынных абласьцей.

Лекавыя, дэкаратыўныя, фарбавальныя і меданосныя расьліны. У культуры выкарыстоўваецца больш за 20 відаў.

У Эўропу некаторыя віды сумнікі завезеныя каля 250 гадоў таму. Выцясьняюць іншыя расьліны.

На Беларусі 3 віды — сумнік звычайны (Solidago virgaurea), Solidago gigantea і сумнік канадзкі (Solidago canadensis). 28 кастрычніка 2016 року ў Беларусі сумнік занесьлі ў чорны сьпіс і забаранілі да інтрадукцыі і (або) акліматызацыі[1][2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сумнік — добры меданос, але таксама ў чорным спісе Мінпрыроды Добрыя пчола Праверана 13 жніўня 2018 г.
  2. ^ Трафімовіч, Антон (11 жніўня 2018) Трасца, горшая за баршчэўнік. Прыгожая расьліна, якая атручвае лясы па ўсёй Беларусі Прырода і экалёгія. Радыё «Свабода»Праверана 13 жніўня 2018 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сумніксховішча мультымэдыйных матэрыялаў