Суле Стэк
| Суле Стэк | |
| Месца | Атлянтычны акіян |
|---|---|
| Плошча | 2,9га км² |
| Найвышэйшы пункт | 37мэтраў м |
| Краіна | Шатляндыя |
| Вобласьць | Аркнэйскія астравы |
| Каардынаты | 59°01′26,35″ пн. ш. 4°30′24,70″ з. д.HGЯO |
| Суле Стэк на мапе Шатляндыі Суле Стэк | |
Суле Стэк (па-ангельску: Sule Stack) — Суле Стэк або Стэк Скэры (па-ангельску: Stack Skerry)- надзвычай аддалены востраў або выспа вышынёй 37 м у Паўночнай Атлянтыцы ля паўночнага ўзьбярэжжа Шатляндыі, падымаецца з участку тэрыторыі няправільнай формы з нераўнамернымі глыбінямі менш за 50 мэтраў, распасьціраючыся паміж 24 і 38 марскімі мілямі на паўночны ўсход ад мыса па-беларуску: Гнеў (па-ангельску: Cape Wrath) (58°38′00″ пн. ш. 5°00′00″ з. д.HGЯO), які падзяляецца на Скэры, што займае паўднёва-заходнюю частку, і Суле — паўночна-ўсходнюю.
Суле Стэк утвораны зь люізійскага гнэйсу (па-ангельску: Lewisian gneiss), як унікальная кампазыцыя многіх мінэралаў, уключаючы палявы шпат, эпідот і кварц, які сустракаецца ў паўночна-заходняй частцы Шатляндыі й прылеглых выспах[1][2].
З захаду выспа Суле Стэк выглядае як падвойная скала й знаходзіцца ў 49 кілямэтрах (26,5 марскіх міляў на поўнач ад мацерыка Шатляндыі й у 66 км (35,5 марскіх міляў) на захад ад Аркнэйскіх астравоў, уваходзіць у адміністрацыйны рэгіён Аркнэйскія астравы. Адзіны сусед у Суле Стэка — Суле Скеры, які знаходзіцца ў 10 км (5,5 марскіх міляў) на паўночны ўсход, а аддаленыя выспы Рона й Сула Сгэйр ляжаць далей на захад.
Этымалёгія слоў Суле (Сула), Скэры, Стак і Сгэйр не ўяўляе цяжкасьцяў. Суле, або Сула, ад гэльскай (па-гэльску: Sulaire), што азначае птушка Олуш (па-ангельску: Gannet). Скэры скандынаўскага паходжаньня, абазначаючы рыф або скалу, плошча якой значная большая адносна яго вышыні. Стак, таксама скандынаўскі, наадварот — каменны слуп, вышыня якога большая ў параўнаньні з базай[3].
Суле Стэк і Суле Скеры ўнесены ў сьпіс спэцыяльных ахоўных зон і зьяўляюцца домам для цюленяў і марскіх птушак зь якіх пераважна Олуша паўночная — (па-ангельску: Northern Gannet), (па-лацінску: Morus bassanus).
| Суле Стэк заселены калёніяй птушак, як мінімум, з 18-га стагоддзя, колькасьць стабільная, верагодна, поўная.
Аэраздымка, праведзеная 18 чэрвеня 2013 года, выявіла 4550 відавочна занятых месцаў, што амаль ідэнтычна колькасьці 4618 у 2004 г. Прынамсі з 1994 г. не было зьменаў у колькасьці й памеры калёніі, мяркуецца, што скала цалкам занятая. |
||
—S. Murray, M.P. Harris & S. Wanles., [4] | ||
Віды іншых птушак, якія гняздуюцца:
- Алка звычайная? — (па-ангельску: Razorbill), (па-лацінску: Alca torda)
- Баклан эўрапейскі — (па-ангельску: Common (European) Shag), (па-лацінску: Phalacrocorax aristotelis)[5]
- Кайра? — (па-ангельску: Guillemot or Common Murre), (па-лацінску: Uria aalge)
- Крачка палярная — (па-ангельску: Arctic Tern), (па-лацінску: Sterna paradisaea)[6]
- Тупік атлантычны — (па-ангельску: Atlantic Puffin), (па-лацінску: Fratercula arctica)[7]
- Фулмар звычайны? — (па-ангельску: Northern Fulmar), (па-лацінску: Fulmarus glacialis)
- Чайка марская — (па-ангельску: Great black-backed Gull), (па-лацінску: Larus marinus)[8]
- Чайка трохпальцая — (па-ангельску: Black-legged Kittiwake), (па-лацінску: Rissa tridactyla)[9]
- Суле Стэк
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Malcolm Stewart. Notes on the Geology of Sule Stack, Orkney. (анг.) // Geological Magazine : magazine. — 1938, March. — Т. 75. — С. 135—140.
- ↑ Kirton, S.R.; Hitchen, K. «Timing and style of crustal extension N of the Scottish mainland» (анг.) // Coward, M.P.; Dewey, J.F.; Hancock, P.L. (eds.) Continental Extensional Tectonics : Special Publications. — London: Geological Society, 1987. — Т. 28. — С. 501—510. — ISBN 978-0-632-01605-1.
- ↑ Stewart, Malcolm. «Notes on the Gannetries of Sule Stack and Sula Sgeir» // British Birds. — Witherby & Co., 1938. — Т. 31 (9). — С. 282—294.
- ↑ S. Murray, M.P. Harris & S. Wanles. The status of the Gannet in Scotland in 2013–14. (анг.) // Scottish Birds 2015 : quarterly journal. — Norwich, Norfolk: Scottish Ornithologists' Club, 2015, March. — Т. 35. — № 1. — С. 8. — ISSN 0036-9144.
- ↑ Баклан. // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл. С. 215.
- ↑ Байдукоў У. М. Крачка. // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 485 с. С. 71.
- ↑ Самусенка Э. Р. Тупікі (Fratercula). // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2003 Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — С. 32. — С. 32.
- ↑ Чайкі. // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 581 с. С.310.
- ↑ Чайка трохпальцая. // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 581 с. С.310.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Haswell-Smith, Hamish. The Scottish Islands: a comprehensive guide to every Scottish island. — 2nd Edition. — Edinburgh: Canongate, 2004. — 518 с. — ISBN 978-1-84195-454-7 (анг.)
- Stewart, Malcolm. «Notes on the Gannetries of Sule Stack and Sula Sgeir». (анг.) // British Birds. — Witherby & Co., 1938. — Т. 31. — № 9. — С. 282—294.
- Sailing direction. North and North-east Coasts of Scotland from Cape Wrath to Rattray Head including The Caledonian Canal, Orkney Islands, Settland Islands and Føroyar (Færoe Islands). — Sixth edition. — Taunton, Somerset: Pablished by the United Kingdom Hydrographic Office, 2003. — Т. NP 52. — С. 64 (3.26). (анг.)
- Jim Enticott & David Tipling. Photographic handbook of the Seabirds of the world / artwork: Richard Allen. — London, Cape Town, Sydney, Singapore: New Holland Ltd, 1998. — С. 40, 110, 134, 156, 182, 194, 214, 226. — 234 с. — ISBN 1-85974-052-9 (анг.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Northern Gannet Morus bassanus The Birds of the World. Cornell University (March 4, 2020).