Стыў Балмэр
Стывэн Балмэр | |
анг. Steven Anthony Ballmer | |
Стыў Балмэр у 2007 годзе | |
Імя пры нараджэньні | Стывэн Энтані Балмэр |
---|---|
Род дзейнасьці | Генэральны дырэктар «Майкрасофт» (2000—2014) |
Дата нараджэньня | 24 сакавіка 1956 (68 гадоў) |
Месца нараджэньня | Дэтройт, Мічыган |
Грамадзянства | ЗША |
Месца вучобы | |
Занятак | прадпрымальнік, спэцыяліст у галіне інфарматыкі, гандляр |
Месца працы | |
Бацька | Фрэдэрык Балмэр |
Маці | Бэатрыс Дворкіна (нар. 1920 г., Дэтройт) |
Жонка | Коні Снайдэр (з 1990 г.) |
Дзеці | 3 сыны |
Узнагароды | Ордэн Ганаровага легіёну[1] |
Сайт | Стыў Балмер — Microsoft.com |
Сты́вэн Э́нтані Ба́лмэр (па-ангельску: Steven Anthony Ballmer; нар. 24 сакавіка 1956 году, Дэтройт, ЗША) — амэрыканскі прадпрымальнік, які стаў мільярдэрам у выніку працы на пасадах старшыні (ліпень 1998 — люты 2001) і генэральнага дырэктара (студзень 2000 — люты 2014) карпарацыі «Майкрасофт». 44-ы ў сьпісе найбагацейшых людзей у сьвеце паводле вэрсіі часопісу Forbes (сакавік 2012). Кавалер францускага Ордэна Ганаровага легіёну (2011).
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзед Стыва Балмэра па мацярынскай лініі Шлёма Дворкін і прадзед жылі і былі пахаваныя ў Пінску (Беларусь). Шлёма Дворкін працаваў у кравецкай майстэрні, што знаходзілася ў прадмесьці Пінску — Малоткавічах[2], а дзядзька Стыва валодаў пякарняй у Пінску.
25 кастрычніка 2007 году Стыў Балмэр разам зь сястрой, якая ў той дзень адзначала 50-гадовы юбілей, прыяжджаў у Пінск (Берасьцейская вобласьць). Госьці наведалі Музэй Беларускага Палесься, магілу прадзеда, былую пякарню дзядзькі і сынагогу[3].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стыў Балмэр нарадзіўся ў сям’і амэрыканскага швайцарца і амэрыканскай жыдоўкі[4]. У 1977 скончыў Гарвардзкі ўнівэрсытэт са ступеньню бакаляўра матэматычных ды эканамічных навук. Пасьля на працягу двух рокаў працаваў намесьнікам загадніка вытворчасьці кампаніі Procter & Gamble.
У 1980, пакінуўшы заняткі ў Стэнфардзкай вышэйшай школе бізнэсу, Балмэр на запрашэньне Біла Гейтса, зь якім вучыўся ва ўнівэрсытэце, пераходзіць у Майкрасофт. Кіраваў распрацоўкаю першых вэрсій апэрацыйных сыстэмаў MS-DOS і Windows, ачольваў розныя аддзяленьні кампаніі. У ліпені 1998 року стаў прэзыдэнтам карпарацыі, а 13 студзеня 2008 замяніў Біла Гейтса на пасадзе генэральнага дырэктара кампаніі «Майкрасофт».
У 1990 ажаніўся з супрацоўніцай «Майкрасофт» Коні Снайдэр, маюць трох дзяцей[5].
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Sarkozy fait Steve Ballmer chevalier de la Légion d'honneur, AFP
- ^ Стив Балмер — звезда первой величины Microsoft (рас.)
- ^ БелаПАН. Прэзыдэнт кампаніі «Microsoft» наведаў радзіму сваіх продкаў — Пінск // Эўрарадыё, 29 кастрычніка 2007 г. Праверана 26 траўня 2015 г.
- ^ Jerusalem Post: «The world’s 50 Richest Jews: 1-10» #5 Steve Ballmer September 7, 2010
- ^ The Guardian: «Loyalty is his number one strength. He still drives Ford cars because his father used to work for the company» by Bobbie Johnson June 28,2008