Перайсьці да зьместу

Старэйшы прапаршчык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пагон заўрад-прапаршчыка Расейскай Імпэратарскай Арміі
Пагон старшага прапаршчыка Савецкай Арміі

Старэ́йшы пра́паршчык[1][2] (наркам. старшы прапаршчык) — званьне ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь (з 1992), а таксама ў войсках шэрагу дзяржаваў, па рангу вышэй за прапаршчыка, але ніжэй ахвіцэраў. Надаецца лепшым прапаршчыкам. якія праслужылі 5 гадоў, у тым ліку ня менш як 1 год на пасадзе старшага прапаршчыка або ахвіцэра, а таксама за бездакорную службу прапаршчыкам на працягу 15 гадоў незалежна ад займаньня пасады. У Савецкай Арміі, берагавых частках і авіяцыі ВМФ, памежных і ўнутраных войсках ўведзена воінскае званьне старэйшы прапаршчык у 1981 годзе.

У арміі Вялікага Княства Літоўскага адпавядала званьням "намесьнік" або "таварыш".

  1. ^ Мікола Байкоў, Андрэй Бараноўскі. старший — старэйшы // Практычны беларускі вайсковы слоўнік / старш.кам. П. Валасноў. — Менск: Вайсковая камісія пры Інбелкульце, 1927. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).
  2. ^ Вінцук Вячорка. Вышэйшая ліга — яшчэ не найвышэйшая // Беларуская служба Радыё «Свабода», 23 кастрычніка 2014 г. Праверана 25 кастрычніка 2021 г.
  • Чаропка Станіслаў. Станаўленьне сыстэмы знакаў адрозьненьня ў арміі ВКЛ // Актуальные проблемы в изучении и прэподавании общественно-гуманитарных дисциплин: сб. стацей. — Вицебск, 2012.