Станіслаў Чаропка
Станіслаў Чаропка | |
Дата нараджэньня | 11 студзеня 1977 (47 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[d] (2009) |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Чаропка (неадназначнасьць).
Станіслаў Аляксандравіч Чаропка (нар. 11 студзеня 1977, Новазаслонава, Лепельскі раён, Віцебская вобласьць) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2009), дацэнт (2011).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1999 г. скончыў гістарычны факультэт Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Францішка Скарыны, у 2005 — асьпірантуру Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. З 2001 г. працаваў на гістарычным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. З 2004 па 2012 намесьнік дэкана па выхаваўчай працы Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Ад 2012 да 2019 г. загадчык катэдры ўсеагульнай гісторыі. Ад 2019 г. дэкан гістарычнага факультэта ГДУ імя Францішка Скарыны. Аўтар каля 90 навуковых артыкулаў, якія прысьвечаны вывучэньню сацыяльнай барацьбы на Беларусі ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя.
Публікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чаропка, С. А. Вывучэнне Казацка-сялянскай вайны 1648—1651 гадоў на Беларусі // Гісторыя: праблемы выкладання. — 2005. — №1. — С. 32—35.
- Чаропка, С. А. Казацка-сялянская вайна на Палессі ўлетку 1648 года // Извест. Гом. гос. ун-та им. Ф. Скорины. — 2005. — № 2 (29). — С. 138—141.
- Чаропка, С. А. Гістарыяграфія Казацка-сялянскай вайны 1648—1651 гг. на Беларусі // Извест. Гом. гос. ун-та им. Ф. Скорины. — 2006. — № 2 (35). — С. 37—44.
- Чаропка, С. А. Наступствы Казацка-сялянскай вайны 1648—1651 гг. для Беларусі (дэмаграфічны і гаспадарчы аспекты) // Изв. Гом. гос. ун-та им. Ф. Скорины. — 2008. — №4(49). — С. 17—25.
- Чаропка. С. А. Спробы афармлення казацкіх палкоў на Беларусі ў сярэдзіне XVII ст. // Изв. Гом. гос. ун-та им. Ф. Скорины. — 2008. — №4(49). — С. 59—63.