Малодшы сяржант
Выгляд
Мало́дшы сяржа́нт — званьне ва Ўзброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і шэрагу іншых краінаў, па рангу вышэй за яфрэйтара і ніжэй за сяржанта.
Звычайна малодшыя сяржанты займаюць пасады камандзіраў аддзяленьняў, танка, гарматы.
Час выслугі ў званьні малодшы сяржант складае пяць месяцаў.
Перад воінскім званьнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова "гвардыі".
Да воінскага званьня вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе, які мае ваенна-ўліковую спэцыяльнасьць юрыдычнага або медыцынскага профілю, дадаюцца адпаведна словы «юстыцыі» або «мэдыцынскай службы».
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Палажэнне аб парадку праходжання вайсковай службы, зацьвержданае Ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь №186 ад 25 красавіка 2005 г.
- Статут гарнізоннай і каравульнай службаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, зацьверджаны Ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь №355 ад 26 чэрвеня 2001 г.
|