Заўрад-прапаршчык
Выгляд
Заўра́д-пра́паршчык (з 1907 па 1917 гады ў расейскай арміі) — найвышэйшае воінскае званьне для унтэр-афіцэраў. Знакамі адрозьненьня для заўрад-прапаршчыкаў былі ўсталяваныя пагоны падпрапаршчыка зь вялікай (больш за афіцэрскую) зорачкай у верхняй траціне пагона на лініі сымэтрыі. Званьне прысвойвалася найбольш дасьведчаным звыштэрміновікам унтэр-афіцэрам, з пачаткам Першай Сусьветнай вайны яго сталі прысвойваць падпрапаршчыкам у парадку заахвочваньня, часта непасрэдна перад прысваеньнем першага обэр-афіцэрскага званьня (прапаршчыка або карнэта).
Гэта — накід артыкула па гісторыі Расеі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |