Аляксандар Яцына
Выгляд
Аляксандар Яцына | |
Занятак | палітык |
---|
Аляксандар Яцына — заходнебеларускі грамадзкі і тэатральны дзяяч, выдавец.
Працаваў у Беларускім Сялянскім Саюзе і Беларускім інстытуце гаспадаркі і культуры. Быў скарбнікам Віленскага гуртка БІГіК.
У 1926 годзе ў друкарні «Скарына» выдаў кнігу Станіслава Станкевіча «Сьмех ня грэх»[1].
Зь ліпеня 1927 году — дырэктар Вандроўнага беларускага народнага тэатру, які дзейнічаў пры БІГіК[2].
Пасьля ліквідацыі БІГіК — у другой палове 1930-х адын зь лідэраў Беларускага музычна-драматычнага гуртка ў Вільні.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Беларуская кніга ў міжваеннай Польшчы // Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. — 878 с. ISBN 978-80-86961-23-1.
- ^ Уплыў самадзейнага тэатра на культурнае жыццё беларусаў у міжваеннай Польшчы ў 20-30 гады ХХ стагоддзя, Эдуард Мазько, Białoruskie Zeszyty Historyczne nr 18
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кароткі нарыс беларускага пытаньня: — Менск: І. П. Логвінаў, 2009. — 396 с. — (Кнігарня «Наша Ніва»). ISBN 978-985-6901-22-8.