Перайсьці да зьместу

Станіслаў Пац

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Станіслаў Пац

Герб «Газдава»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1525
Памёр 1588
Род Пацы
Бацькі Мікалай Пац
Аляксандра з Гальшанскіх
Жонка Крыстына з Хадкевічаў
Дзеці Юры, Самуэль

Станіслаў Пац (каля 15251588) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі вялікі літоўскі (15521566), ваявода віцебскі1566).

Трымаў Сураскае, Вяліскае і Трабскае староствы.

Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Мікалая, ваяводы падляскага, і Аляксандры з Гальшанскіх. Меў братоў Мікалая, Дамініка і Паўла.

Удзельнічаў у баях з крымскімі татарамі і ў Інфлянцкай вайне (15581582), абараняў Віцебск у 1568[1].

Ажаніўся з Крыстынай, дачкой Гераніма Хадкевіча. У шлюбе меў сыноў Юрыя і Самуэля[2].

  1. ^ Анатоль Грыцкевіч. Пацы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 422.
  2. ^ Pacowie Праверана 4 ліпеня 2012 г.