Станіслаў Нямцэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Станіслаў Нямцэвіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1753
Клейнікі, Берасьцейскі павет, Берасьцейскае ваяводзтва, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая
Памёр 22 лістапада 1817
Род Нямцэвічы
Дзейнасьць інжынэр цывільнага будаўніцтва

Станіслаў Урсын-Нямцэвіч (па-польску: Stanisław Ursyn Niemcewicz) (1753—1817) гербу Равіч — пасол другой кадэнцыі Чатырохгадовага Сойма, гарадзенскі губэрнатар.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Кленіках (Клейнікі пад Берасьцем). Бацькі — Францішак і Ганна з Карытынскіх. Брат Юльяна Юстына Нямцэвіча.

1768—1773 — вучыўся ў Рыцарскай школе ў Варшаве.

1773 — падчас першага падзелу Рэчы Паспалітай прымаў удзел у камісіі па вызначэньні новай мяжы паміж ВКЛ і Расеяй.

1776 — выконваў функцыі рэгента справаў літоўскіх пры Вайсковым дэпартамэнце Пастаяннай Рады.

1781—1782 — быў дэпутатам на Літоўскім Трыбунале ад Берасьцейскага ваяводзтва.

1782 — быў паслом ад Берасьцейскага ваяводзтва на Сойме ў Варшаве.

На Сойме 1786 г. Нямцэвіч выбраны ў склад Пастаяннай Рады і ў 1786—1788 гг. працаваў у Дэпартамэнце паліцыі.

У 1790 абраны на другую кадэнцыю Чатырохгадовага Сойма ад Берасьцейскага павету.

У 1791 г. выконваў функцыю соймавага судзьдзі. Канстытуцыю 3 мая 1791 г. прыняў не адразу. Разам з паслом Ваўжэцкім падрыхтаваў праект рэформы заканадаўства вольных гарадоў Рэчы Паспалітай, які быў прыняты 27.06.1791 г. як «Ostrzeżenie wzgliędem egzekucji prawa o miastach… wolnych…».

У 1791—1792 — уваходзіў у склад камісіі па справах Курляндыі. Браў чынны ўдзел у вайне з Расеяй у 1792 г., як кіраўнік 32 харугвы, ІІ брыгады Нарадовай Пяцігорскай кавалерыі. Браў непасрэдны ўдзел у бітве пад Мірам (11.06.1792 г.).

Паўстаньне 1794 г. сустрэў у Варшаве. У траўні-ліпені займаўся агітацыяй і арганізацыяй ваяводзкай міліцыі ў Берасьцейскім ваяводзтве.

У 1795 г. уваходзіў у склад камісіі па «ліквідацыі захопаў і крыўд», учыненых войскамі Суворава.

1801—1807 — маршалак Гарадзенскай губэрні.

У 1806 прадставіў Адаму Чартарыскаму праект «Myśli względem ziem litewskich i ruskich», у адпаведнасьці зь якім прапаноўваў распачаць агітацыю сярод жыхароў былой Рэчы Паспалітай выступіць збройна супраць французаў, за што польскія й літоўскія (беларускія) землі атрымлівалі б аўтаномію ў складзе Расеі, зь вяртаньнем Канстытуцыі 3 траўня. Аднак Аляксандар І не падтрымаў гэты праект.

У 1809—1810 — выехаў углыб Расеі.

У 1816 стаў цывільным гарадзенскім губэрнатарам.

Да канца жыцьця верыў у аб’яднаньне Польшчы і Літвы ў адну дзяржаву. Быў ганаровым сябрам масонскай ложы «Вэнзэль адзінства».

Памёр 22.11.1817.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Szczygielski Wacław. Niemcewicz Stanisław. Polski słownik biograficzny. Tom 22, Wrocław-Kraków, 1977.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]