Іван Ціхан: розьніца паміж вэрсіямі
д робат зьмяніў: sk:Ivan Grigorievič Tichon; касмэтычныя зьмены |
афармленьне, катэгорыі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
⚫ | |||
{{АГ-узнагароды}} |
{{АГ-узнагароды}} |
||
⚫ | |||
{{АГ-спорт|[[Лёгкая атлетыка]] (мужчыны)}} |
{{АГ-спорт|[[Лёгкая атлетыка]] (мужчыны)}} |
||
{{АГ-мэдаль|Срэбра|Летнія|2004|[[Лёгкая атлетыка на летніх Алімпійскіх гульнях |
{{АГ-мэдаль|Срэбра|Летнія|2004|[[Лёгкая атлетыка на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 году|Кіданьне молата]]}} |
||
{{АГ-мэдаль|Бронза|Летнія|2008|[[Лёгкая атлетыка на летніх Алімпійскіх гульнях |
{{АГ-мэдаль|Бронза|Летнія|2008|[[Лёгкая атлетыка на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году|Кіданьне молата]] (пазбаўлены)}} |
||
{{АГ-ніз}} |
{{АГ-ніз}} |
||
'''Іван Ціхан''' (нарадзіўся [[24 ліпеня]] [[1976]] году) — беларускі атлет, кідальнік [[молат]]а, трохразовы чэмпіён сьвету ([[2003]], [[2005]], [[2007]]), срэбны прызэр [[Летнія Алімпійскія гульні 2004 году|Алімпійскіх гульняў у Атэнах]] (2004). |
'''Іван Ціхан''' (нарадзіўся [[24 ліпеня]] [[1976]] году) — беларускі атлет, кідальнік [[молат]]а, трохразовы чэмпіён сьвету ([[2003]], [[2005]], [[2007]]), срэбны прызэр [[Летнія Алімпійскія гульні 2004 году|Алімпійскіх гульняў у Атэнах]] (2004). |
||
Радок 10: | Радок 10: | ||
Іван Ціхан нарадзіўся ў вёсцы [[Гласевічы]] [[Слонімскі раён|Слонімскага раёну]] [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]]. Цяпер жыве ў [[Горадня|Горадні]]. Жонка Вольга таксама атлетка, займалася кіданьнем дыска. Мае сына Івана. Іван Ціхан — заслужаны майстар спорту Беларусі. Трэніруецца ў [[Растоў|Растове]] ([[Расея]]) у расейскага трэнэра [[Сяргей Літвінава|Сяргея Літвінава]]. |
Іван Ціхан нарадзіўся ў вёсцы [[Гласевічы]] [[Слонімскі раён|Слонімскага раёну]] [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]]. Цяпер жыве ў [[Горадня|Горадні]]. Жонка Вольга таксама атлетка, займалася кіданьнем дыска. Мае сына Івана. Іван Ціхан — заслужаны майстар спорту Беларусі. Трэніруецца ў [[Растоў|Растове]] ([[Расея]]) у расейскага трэнэра [[Сяргей Літвінава|Сяргея Літвінава]]. |
||
== |
== Кар’ера == |
||
=== Спартовыя дасягненьні === |
=== Спартовыя дасягненьні === |
||
* Трохкратны чэмпіён сьвету ([[Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы |
* Трохкратны чэмпіён сьвету ([[Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы 2003 году|Парыж-2003]], [[Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы 2005 году|Хэльсынкі-2005]], [[Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы 2007 году|Асака-2007]]) |
||
* Срэбны прызэр [[Летнія Алімпійскія гульні |
* Срэбны прызэр [[Летнія Алімпійскія гульні 2004 году|Алімпіяды ў Атэнах 2004 году]] — 79 м 81 см |
||
* Бронзавы прызэр [[Летнія Алімпійскія гульні |
* Бронзавы прызэр [[Летнія Алімпійскія гульні 2008 году|Алімпіяды ў Пэкіне 2008 году]] (пазбаўлены) — 81 м 51 см |
||
* Заняў 4- |
* Заняў 4-е месца на [[Летнія Алімпійскія гульні 2000 году|Алімпіядзе ў Сыднэі 2000 году]] |
||
* Уладальнік лепшых вынікаў сэзону ў сьвеце ў кіданьні молата ў |
* Уладальнік лепшых вынікаў сэзону ў сьвеце ў кіданьні молата ў 2004—2005 і 2007 |
||
* [[Чэмпіянат Эўропы па лёгкай атлетыцы |
* [[Чэмпіянат Эўропы па лёгкай атлетыцы 2006 году|Чэмпіён Эўропы 2006 году]] |
||
* Чэмпіён Эўропы ў зачыненым памяшканьні 2005 году |
* Чэмпіён Эўропы ў зачыненым памяшканьні 2005 году |
||
Радок 49: | Радок 49: | ||
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Ціхан, Іван}} |
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Ціхан, Іван}} |
||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 24 ліпеня]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 24 ліпеня]] |
||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1976 годзе]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1976 годзе]] |
||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слонімскім раёне]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слонімскім раёне]] |
||
[[Катэгорыя:Беларускія атлеты і атлеткі]] |
[[Катэгорыя:Беларускія атлеты і атлеткі]] |
||
[[Катэгорыя:Атлеты на летніх Алімпійскіх гульнях |
[[Катэгорыя:Атлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 году]] |
||
[[Катэгорыя:Атлеты на летніх Алімпійскіх гульнях |
[[Катэгорыя:Атлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году]] |
||
[[be:Іван Ціхан]] |
[[be:Іван Ціхан]] |
Вэрсія ад 14:55, 18 траўня 2010
Алімпійскія ўзнагароды | ||
Лёгкая атлетыка (мужчыны) | ||
Срэбра | 2004 | Кіданьне молата |
Бронза | 2008 | Кіданьне молата (пазбаўлены) |
Іван Ціхан (нарадзіўся 24 ліпеня 1976 году) — беларускі атлет, кідальнік молата, трохразовы чэмпіён сьвету (2003, 2005, 2007), срэбны прызэр Алімпійскіх гульняў у Атэнах (2004).
Біяграфія
Іван Ціхан нарадзіўся ў вёсцы Гласевічы Слонімскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цяпер жыве ў Горадні. Жонка Вольга таксама атлетка, займалася кіданьнем дыска. Мае сына Івана. Іван Ціхан — заслужаны майстар спорту Беларусі. Трэніруецца ў Растове (Расея) у расейскага трэнэра Сяргея Літвінава.
Кар’ера
Спартовыя дасягненьні
- Трохкратны чэмпіён сьвету (Парыж-2003, Хэльсынкі-2005, Асака-2007)
- Срэбны прызэр Алімпіяды ў Атэнах 2004 году — 79 м 81 см
- Бронзавы прызэр Алімпіяды ў Пэкіне 2008 году (пазбаўлены) — 81 м 51 см
- Заняў 4-е месца на Алімпіядзе ў Сыднэі 2000 году
- Уладальнік лепшых вынікаў сэзону ў сьвеце ў кіданьні молата ў 2004—2005 і 2007
- Чэмпіён Эўропы 2006 году
- Чэмпіён Эўропы ў зачыненым памяшканьні 2005 году
Хроніка
Першы раз Іван Ціхан стаў чэмпіёнам сьвету ў кіданьні молата ў жніўні 2003 году на чэмпіянаце сьвету ў Парыжы, кінуўшы молат на адлегласьць 83 мэтры 3 сантымэтры.
У 2005 годзе ў Хэльсынкі заваяваў першы залаты мэдаль для Беларусі. Першыя дзьве спробы Ціхана былі няўдалыя, і ён быў на валаску ад вылёту зь фінальнай часткі спаборніцтва, але пасьля вельмі няпэўнага пачатку ён прачнуўся, і разам з другім беларусам Вадзімам Дзевятоўскім яны паказалі вынікі, якія сталі недасягальнымі для іншых удзельнікаў. Іван Ціхан усталяваў новы рэкорд чэмпіянатаў сьвету, кінуўшы молат на 83,89 мэтра. Вадзім Дзевятоўскі заваяваў срэбны мэдаль, з вынікам 82,60 мэтра.
Іван Ціхан - чэмпіён Беларусі 2005 году. На гэтым чэмпіянаце Беларусі Іван Ціхан усталяваў нацыянальны рэкорд Беларусі 86,73 мэтра, што ўсяго на адзін сантымэтар горш сусьветнага рэкорда савецкага атлета Юрыя Сядых, усталяванага ў далёкім 1986 годзе, то бок яшчэ да наступленьня эры татальнай барацьбы з допінгам.
На Алімпійскіх гульнях у Атэнах Іван Ціхан заваяваў срэбны мэдаль.
У 2006 годзе ў Гётэборгу Ціхан выйграў эўрапейскае першынство, а ў 2007 годзе на чэмпіянаце сьвету ў Осацы з вынікам 83,63 мэтра ў трэці раз стаў чэмпіёнам сьвету.
Дыскваліфікацыя
11 сьнежня 2008 году выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэту прыняў рашэньне аб дыскваліфікацыі Івана Ціхана на два года, а заваяваны ім на Алімпійскіх гульнях у Пэкіне бронзавы мэдаль будзе перададзены Коджы Мурафушы.
Спартовец абвінавачаны ва ўжываньні забароненага стымулятара тэстастэрону. Рашэньне МАК тычыцца выключна Алімпійскіх гульняў, дыскваліфікацыйныя санкцыі ў стаўленьні спартоўца таксама павінны вынесьці міжнародная і нацыянальная фэдэрацыі лёгкай атлетыкі.
Аб наяўных у допінг-службаў падазронах у стаўленьні беларускага атлета стала вядома ў пачатку верасьня. Допінг-спроба Ціхана, якую тую здаў 17 жніўня адразу пасьля алімпійскага фіналу ў кіданьні молата, дала дадатны вынік на тэстастэрон. 21 верасьня спартовец на працягу трох гадзін даваў тлумачэньні на паседжаньні дысцыплінарнай камісіі, якое адбылося ў Лазане.
16 кастрычніка 2008 году беларускі бок прадставіла свае тлумачэньні ў Дысцыплінарную камісію МАК. Уласнае расьсьледаваньне правёў і НАК Беларусі, вынікі якога таксама былі адпраўленыя ў МАК. У прадстаўленых у МАК дакумэнтах утрымоўваецца інфармацыя, якая падвяргае вынікі аналізу спробы сумневу. Беларускі бок настойвае на тым, што аналіз спробы праходзіў з парушэньнем рэглямэнту. Па словах Мікалая Кручынскага, беларускі бок мае намер падаць адзоў на рашэньне МАК, а пры неабходнасьці зьвярнуцца і ў Спартовы арбітражны суд.
Асабістыя зьвесткі
- Рост — 185 см
- Вага — 105 кг
- Асабісты рэкорд (2005) — 86 м 73 см.