Сяргей Сарока: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
 
Радок 14: Радок 14:
Паводле зьвестак [[Адольф Клімовіч|А. Клімовіча]] і П. Ластаўка ў 1940 г. хварэў на тыф. Аслаблены пасьля хваробы, памёр 1 сьнежня 1941 году ад запаленьня лёгкіх у Янаве Падляскім.
Паводле зьвестак [[Адольф Клімовіч|А. Клімовіча]] і П. Ластаўка ў 1940 г. хварэў на тыф. Аслаблены пасьля хваробы, памёр 1 сьнежня 1941 году ад запаленьня лёгкіх у Янаве Падляскім.


== Вонкавыя спасылкі ==
== Спасылкі ==


* {{Кніга|загаловак=Беларускі нацыяналізм: Даведнік|год=2001|горад=[[Мінск|Менск]]|выдавецтва=Голас Краю|аўтар=[[Пятро Казак]]|спасылка=http://www.slounik.org/32090.html}}
* {{Кніга|загаловак=Беларускі нацыяналізм: Даведнік|год=2001|горад=[[Мінск|Менск]]|выдавецтва=Голас Краю|аўтар=[[Пятро Казак]]|спасылка=http://www.slounik.org/32090.html}}

Цяперашняя вэрсія на 14:39, 12 чэрвеня 2021

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сарока (неадназначнасьць).
Сяргей Сарока
Дата нараджэньня 25 красавіка 1902(1902-04-25)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1 сьнежня 1941(1941-12-01) (39 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак палітык, клірык, рэдактар, выдавец, публіцыст, пісьменьнік
Месца працы

Сяргей Сарока (25 красавіка 1902, Вільня, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя — 1 сьнежня 1941, Янаў Падляскі, Беластоцкая акруга, Трэці Райх) — беларускі палітычны і рэлігійны дзяяч, рэдактар, выдавец, публіцыст, пісьменьнік.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіў зь беларускай праваслаўнай сям’і: бацькі — Якуб і Марыя (з дому Балушкаў) Сарокі. Скончыў Віленскую беларускую гімназію. Вучыўся на факультэце права Віленскага ўнівэрсытэту імя Стафана Баторыя (1930—1935). Сябра Акадэмічнага гуртку беларусаведы (1934—1935). Прымаў удзел у дзейнасьці Беларускага студэнцкага саюзу і студэнцкай карпарацыі «Скарынія».

Падтрымліваў ідэю аўтакефальнасьці праваслаўнай царквы і яе беларусізацыі ў Заходняй Беларусі. Уваходзіў у склад рэдакцыйнай групы праваслаўнага часопіса «Сьветач Беларусі». Ачольваў «Беларускую Нацыяналістычную Сябрыну» і выдаваў газэту «Беларусь працы». Зьвязаны з нацыянальна-рэлігійнай групоўкай Ф. Вернікоўскага і У. Більдзюкевіча.

У пачатку Другое сусьветнае вайны знаходзіўся ў Варшаве, дзе пэўны час працаваў разам з Ф. Акінчыцам у беларускіх грамадзка-палітычных арганізацыях. Пасьля трох месяцаў працы не знайшоў зь ім паразуменьня і выехаў у вёску. Пазьней жыў на Белападляшшы. Займаў пасаду войта воласьці Лазаў, а пасьля выконваў абавязкі бурмістра ў в. Янаве Падляскім.

Паводле зьвестак А. Клімовіча і П. Ластаўка ў 1940 г. хварэў на тыф. Аслаблены пасьля хваробы, памёр 1 сьнежня 1941 году ад запаленьня лёгкіх у Янаве Падляскім.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]