Сяргей Сарока
Сяргей Сарока | |
Дата нараджэньня | 25 красавіка 1902 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1 сьнежня 1941 (39 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | палітык, клірык, рэдактар, выдавец, публіцыст, пісьменьнік |
Месца працы | |
Сябра ў | Акадэмічны гурток беларусаведы[d], Беларускі студэнцкі саюз, Скарынія[d] і Беларуская нацыяналістычная сябрына |
Сяргей Сарока (25 красавіка 1902, Вільня, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя — 1 сьнежня 1941, Янаў Падляскі, Беластоцкая акруга, Трэці Райх) — беларускі палітычны і рэлігійны дзяяч, рэдактар, выдавец, публіцыст, пісьменьнік.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіў зь беларускай праваслаўнай сям’і: бацькі — Якуб і Марыя (з дому Балушкаў) Сарокі. Скончыў Віленскую беларускую гімназію. Вучыўся на факультэце права Віленскага ўнівэрсытэту імя Стафана Баторыя (1930—1935). Сябра Акадэмічнага гуртку беларусаведы (1934—1935). Прымаў удзел у дзейнасьці Беларускага студэнцкага саюзу і студэнцкай карпарацыі «Скарынія».
Падтрымліваў ідэю аўтакефальнасьці праваслаўнай царквы і яе беларусізацыі ў Заходняй Беларусі. Уваходзіў у склад рэдакцыйнай групы праваслаўнага часопіса «Сьветач Беларусі». Ачольваў «Беларускую Нацыяналістычную Сябрыну» і выдаваў газэту «Беларусь працы». Зьвязаны з нацыянальна-рэлігійнай групоўкай Ф. Вернікоўскага і У. Більдзюкевіча.
У пачатку Другое сусьветнае вайны знаходзіўся ў Варшаве, дзе пэўны час працаваў разам з Ф. Акінчыцам у беларускіх грамадзка-палітычных арганізацыях. Пасьля трох месяцаў працы не знайшоў зь ім паразуменьня і выехаў у вёску. Пазьней жыў на Белападляшшы. Займаў пасаду войта воласьці Лазаў, а пасьля выконваў абавязкі бурмістра ў в. Янаве Падляскім.
Паводле зьвестак А. Клімовіча і П. Ластаўка ў 1940 г. хварэў на тыф. Аслаблены пасьля хваробы, памёр 1 сьнежня 1941 году ад запаленьня лёгкіх у Янаве Падляскім.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пятро Казак Беларускі нацыяналізм: Даведнік. — Менск: Голас Краю, 2001.
- Юрась Гарбінскі Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. — Менск-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. — ISBN 985-6318-65-3
- Нарадзіліся 25 красавіка
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Вільні
- Памерлі 1 сьнежня
- Памерлі ў 1941 годзе
- Памерлі ў Польшчы
- Выпускнікі Віленскай беларускай гімназіі
- Выпускнікі юрыдычнага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту
- Сябры Беларускага студэнцкага саюзу
- Беларусы ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
- Беларускія рэлігійныя дзеячы
- Беларускія палітыкі
- Польскія палітыкі
- Дзеячы беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі
- Памерлі ў Бяльскім павеце