Іван Ціхан: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ануляваньне вынікаў 2004—2006 гадоў
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 18: Радок 18:
{{АГ-спорт|[[Лёгкая атлетыка]] (мужчыны)}}
{{АГ-спорт|[[Лёгкая атлетыка]] (мужчыны)}}
{{АГ-мэдаль|Бронза|Летнія|2008|[[Лёгкая атлетыка на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году|Кіданьне молата]]}}
{{АГ-мэдаль|Бронза|Летнія|2008|[[Лёгкая атлетыка на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году|Кіданьне молата]]}}
{{АГ-мэдаль|Срэбра|Летнія|2016|[[Лёгкая атлетыка на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году|Кіданьне молата]]}}
{{АГ-ніз}}
{{АГ-ніз}}
'''Іва́н Рыго́равіч Ці́хан''' (нарадзіўся [[24 ліпеня]] [[1976]] году) — беларускі лёгкаатлет, кідальнік [[молат]]а, трохразовы чэмпіён сьвету ([[2003]], [[2005]], [[2007]]), брознавы прызэр [[Летнія Алімпійскія гульні 2008 году|Алімпійскіх гульняў у Пэкіне]] (2008). На [[Летнія Алімпійскія гульні 2004 году|Алімпійскіх гульнях у Атэнах]] у 2004 году заняў другое месца, але ў 2012 годзе быў пазбаўлены яго праз допінг, які быў выяўлены пры пераправерцы пробаў 2004 году.
'''Іва́н Рыго́равіч Ці́хан''' (нарадзіўся [[24 ліпеня]] [[1976]] году) — беларускі лёгкаатлет, кідальнік [[молат]]а, трохразовы чэмпіён сьвету ([[2003]], [[2005]], [[2007]]), брознавы прызэр [[Летнія Алімпійскія гульні 2008 году|Алімпійскіх гульняў у Пэкіне]] (2008). На [[Летнія Алімпійскія гульні 2004 году|Алімпійскіх гульнях у Атэнах]] у 2004 году заняў другое месца, але ў 2012 годзе быў пазбаўлены яго праз допінг, які быў выяўлены пры пераправерцы пробаў 2004 году. Срэбраны прызэр [[Летнія Алімпійскія гульні 2016 году|Алімпійскіх гульняў 2016 году]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Радок 57: Радок 58:


У жніўні 2012 году перад [[Летнія Алімпійскія гульні 2012 году|Алімпійскімі гульнямі ў Лёндане]] быў дыскваліфікаваны на 2 гады за ўжываньне допінгу ў часе [[Летнія Алімпійскія гульні 2004 году|Алімпійскіх гульняў 2004 году]] і чэмпіянату сьвету 2005 году<ref>[http://www.pressball.by/news/summer/164637 Иван Тихон дисквалифицирован за положительную пробу 2005 года]{{Ref-ru}}</ref>. У красавіку 2014 году Міжнародная фэдэрацыя лёгкай атлетыкі анулявала ўсе вынікі Ціхана ў пэрыяд з 22 жніўня 2004 году да 21 жніўня 2006 году, сярод іх другое месца на [[Летнія Алімпійскія гульні 2004 году|Алімпіядзе 2004 году]] і першае месца на чэмпіянаце сьвету 2005 году<ref>[http://www.iaaf.org/news/iaaf-news/ivan-tikhon-nadzeya-ostapchuk-results-annulle Revision of results following sanctions of Tsikhan and Ostapchuk]{{Ref-en}}</ref>.
У жніўні 2012 году перад [[Летнія Алімпійскія гульні 2012 году|Алімпійскімі гульнямі ў Лёндане]] быў дыскваліфікаваны на 2 гады за ўжываньне допінгу ў часе [[Летнія Алімпійскія гульні 2004 году|Алімпійскіх гульняў 2004 году]] і чэмпіянату сьвету 2005 году<ref>[http://www.pressball.by/news/summer/164637 Иван Тихон дисквалифицирован за положительную пробу 2005 года]{{Ref-ru}}</ref>. У красавіку 2014 году Міжнародная фэдэрацыя лёгкай атлетыкі анулявала ўсе вынікі Ціхана ў пэрыяд з 22 жніўня 2004 году да 21 жніўня 2006 году, сярод іх другое месца на [[Летнія Алімпійскія гульні 2004 году|Алімпіядзе 2004 году]] і першае месца на чэмпіянаце сьвету 2005 году<ref>[http://www.iaaf.org/news/iaaf-news/ivan-tikhon-nadzeya-ostapchuk-results-annulle Revision of results following sanctions of Tsikhan and Ostapchuk]{{Ref-en}}</ref>.

На [[Летнія Алімпійскія гульні 2016 году|Алімпійскіх гульняў 2016 году]] здабыў срэбраны мэдаль, кінуўшы снарад на 77,79 м<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=175703 Іван Ціхан — срэбра! Пяць фактаў пра слонімскага волата], Наша Ніва, 20.08.2016</ref>.


== Асабістыя зьвесткі ==
== Асабістыя зьвесткі ==

Вэрсія ад 12:18, 20 жніўня 2016

Іван Ціхан
Іван Ціхан у 2007 годзе
Іван Ціхан у 2007 годзе
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся24 ліпеня 1976 (47 гадоў)
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыякідальньне молата
Алімпійскія ўзнагароды
Лёгкая атлетыка (мужчыны)
Бронза 2008 Кіданьне молата
Срэбра 2016 Кіданьне молата

Іва́н Рыго́равіч Ці́хан (нарадзіўся 24 ліпеня 1976 году) — беларускі лёгкаатлет, кідальнік молата, трохразовы чэмпіён сьвету (2003, 2005, 2007), брознавы прызэр Алімпійскіх гульняў у Пэкіне (2008). На Алімпійскіх гульнях у Атэнах у 2004 году заняў другое месца, але ў 2012 годзе быў пазбаўлены яго праз допінг, які быў выяўлены пры пераправерцы пробаў 2004 году. Срэбраны прызэр Алімпійскіх гульняў 2016 году.

Біяграфія

Іван Ціхан нарадзіўся ў Слонімскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Цяпер жыве ў Горадні. Жонка Вольга таксама атлетка, займалася кіданьнем дыска. Мае сына Івана. Іван Ціхан — заслужаны майстар спорту Беларусі. Трэніруецца ў Растове (Расея) у расейскага трэнэра Сяргея Літвінава.

Кар’ера

Спартовыя дасягненьні

Хроніка

Першы раз Іван Ціхан стаў чэмпіёнам сьвету ў кіданьні молата ў жніўні 2003 году на чэмпіянаце сьвету ў Парыжы, кінуўшы молат на адлегласьць 83 мэтры 3 сантымэтры.

У 2005 годзе ў Хэльсынкі заваяваў першы залаты мэдаль для Беларусі. Першыя дзьве спробы Ціхана былі няўдалыя, і ён быў на валаску ад вылёту зь фінальнай часткі спаборніцтва, але пасьля вельмі няпэўнага пачатку ён прачнуўся, і разам з другім беларусам Вадзімам Дзевятоўскім яны паказалі вынікі, якія сталі недасягальнымі для іншых удзельнікаў. Іван Ціхан усталяваў новы рэкорд чэмпіянатаў сьвету, кінуўшы молат на 83,89 мэтры. Вадзім Дзевятоўскі заваяваў срэбны мэдаль, з вынікам 82,60 мэтры.

Іван Ціхан — чэмпіён Беларусі 2005 году. На гэтым чэмпіянаце Беларусі Іван Ціхан усталяваў нацыянальны рэкорд Беларусі 86,73 мэтры, што ўсяго на адзін сантымэтар горш за сусьветны рэкорд савецкага атлета Юрыя Сядых, усталяванага ў 1986 годзе, то бок яшчэ да наступленьня эры татальнай барацьбы з допінгам.

На Алімпійскіх гульнях у Атэнах Іван Ціхан заваяваў срэбны мэдаль.

У 2006 годзе ў Гётэборгу Ціхан выйграў эўрапейскае першынство, а ў 2007 годзе на чэмпіянаце сьвету ў Осацы з вынікам 83,63 мэтру ў трэці раз стаў чэмпіёнам сьвету.

Дыскваліфікацыя

11 сьнежня 2008 году выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэту прыняў рашэньне аб дыскваліфікацыі Івана Ціхана на два гады, а заваяваны ім на Алімпійскіх гульнях у Пэкіне бронзавы мэдаль будзе перададзены Коджы Мурафушы.

Спартовец абвінавачаны ва ўжываньні забароненага стымулятара тэстастэрону. Рашэньне МАК тычыцца выключна Алімпійскіх гульняў, дыскваліфікацыйныя санкцыі ў стаўленьні спартоўца таксама павінны вынесьці міжнародная і нацыянальная фэдэрацыі лёгкай атлетыкі.

Аб наяўных у допінг-службаў падазронах у стаўленьні беларускага атлета стала вядома ў пачатку верасьня. Допінг-спроба Ціхана, якую тую здаў 17 жніўня адразу пасьля алімпійскага фіналу ў кіданьні молата, дала станоўчы вынік на тэстастэрон. 21 верасьня спартовец на працягу трох гадзін даваў тлумачэньні на паседжаньні дысцыплінарнай камісіі, якое адбылося ў Лазане.

16 кастрычніка 2008 году беларускі бок прадставіла свае тлумачэньні ў Дысцыплінарную камісію МАК. Уласнае расьсьледаваньне правёў і НАК Беларусі, вынікі якога таксама былі адпраўленыя ў МАК. У прадстаўленых у МАК дакумэнтах утрымоўваецца інфармацыя, якая падвяргае вынікі аналізу спробы сумневу. Беларускі бок настойвае на тым, што аналіз спробы праходзіў з парушэньнем рэглямэнту. Па словах Мікалая Кручынскага, беларускі бок мае намер падаць адзоў на рашэньне МАК, а пры неабходнасьці зьвярнуцца і ў Спартовы арбітражны суд.

10 чэрвеня 2010 году Спартовы арбітражны суд прыняў рашэньне на карысьць Ціхана і Дзевятоўскага і вярнуў ім алімпійскія мэдалі[1].

У жніўні 2012 году перад Алімпійскімі гульнямі ў Лёндане быў дыскваліфікаваны на 2 гады за ўжываньне допінгу ў часе Алімпійскіх гульняў 2004 году і чэмпіянату сьвету 2005 году[2]. У красавіку 2014 году Міжнародная фэдэрацыя лёгкай атлетыкі анулявала ўсе вынікі Ціхана ў пэрыяд з 22 жніўня 2004 году да 21 жніўня 2006 году, сярод іх другое месца на Алімпіядзе 2004 году і першае месца на чэмпіянаце сьвету 2005 году[3].

На Алімпійскіх гульняў 2016 году здабыў срэбраны мэдаль, кінуўшы снарад на 77,79 м[4].

Асабістыя зьвесткі

  • Рост — 185 см
  • Вага — 105 кг
  • Асабісты рэкорд (2005) — 86 м 73 см.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі