Вожык (часопіс): розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д +спасылка |
д . |
||
Радок 2: | Радок 2: | ||
|назва = «Вожык» |
|назва = «Вожык» |
||
|выява = [[Файл:Razd fash gad 38.JPG|міні|«Раздавім фашысцкую гадзіну», №38, 1942|200пкс]] |
|выява = [[Файл:Razd fash gad 38.JPG|міні|«Раздавім фашысцкую гадзіну», №38, 1942|200пкс]] |
||
|тэматыка = [[гумар]], |
|тэматыка = [[гумар]], [[сатыра]] |
||
|пэрыядычнасьць = двойчы на год |
|пэрыядычнасьць = двойчы на год |
||
|мова = [[Беларуская мова|Беларуская]] |
|мова = [[Беларуская мова|Беларуская]] |
Вэрсія ад 21:20, 10 красавіка 2014
«Вожык» | |
Тэматыка | гумар, сатыра |
---|---|
Пэрыядычнасьць | двойчы на год |
Краіна | Беларусь |
Адрас | Менск, прасп. Незалежнасьці, д. 39 |
Заснавальнік | Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь |
Выдавец | «Зьвязда» |
Галоўны рэдактар | Юлія Зарэцкая |
Дата заснаваньня | жнівень 1945 г. |
Мова | Беларуская |
Аб’ём | 23 старонкі[1] |
Наклад | 2012[2] |
ISSN | 0132-5957 |
Афіцыйны сайт | www.lim.by/vozhik.htm |
«Вожык» — сатырычна-гумарыстычны ілюстраваны часопіс. Упершыню выйшаў у ліпені 1941 як сатырычны плякат «Раздавім фашысцкую гадзіну». Са жніўня 1945 атрымаў статус часопіса пад назвай «Вожык». Першы нумар выйшаў накладам у 13 тысячаў асобнікаў[3]. Выходзіў на беларускай мове, у Менску, 2 разы на тыдзень. З 1957 выдае «Бібліятэку „Вожыка“».
У кастрычніку 2009 ператварыўся ў альманах і выходзіць раз на паўгоду[4]. З 2011 году выходзіць раз у тры месяцы (штоквартальна). Да 2012 году ўваходзіў у склад РВУ «Літаратура і Мастацтва». Цяпер у складзе Выдавецкага дома «Зьвязда».
У часопісе друкаваліся вядомыя пісьменьнікі — Янка Купала, Якуб Колас, Кузьма Чорны, Міхась Лынькоў, Анатоль Астрэйка.
Галоўныя рэдактары
- Міхась Чавускі (1941—1943)
- Кандрат Крапіва (1943—1947)
- Міхась Чавускі (1947—1955)
- Павал Кавалёў (1955—1967)
- Уладзімер Корбан (1967—1971)
- Аляксандар Раманаў (1971—1987)
- Валянцін Блакіт (1987—2000)
- Міхась Пазьнякоў (2000—2002)
- Алесь Пісьмянкоў (2002—2004)
- Уладзімер Саламаха (2004—2008)
- Юлія Зарэцкая (з 2009)
Крыніцы
- ^ № 8/2012
- ^ № 3 (1479), 2011 г.
- ^ Сьняжана Інанец. Любімы «Вожык»: крытыка ворагаў народа ў савецкі час і «сіські» ў дзевяностыя // Tut.by, 1 красавіка 2013 г. Праверана 1 красавіка 2013 г.
- ^ Зьміцер Глінскі. Часопіс «Вожык» ператварыўся ў альманах і будзе выходзіць радзей // Эўрарадыё, 6 кастрычніка 2009 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.