Віктар Шніп: розьніца паміж вэрсіямі
→Біяграфія: удакладненні |
|||
Радок 35: | Радок 35: | ||
== Творчасьць == |
== Творчасьць == |
||
Дэбютаваў вершамі |
Дэбютаваў вершамі 17 жніўня 1977 (газэта «Чырвоная зьмена»). Аўтар кніг паэзіі «Гронка сьвятла» (1983), «Пошук радасьці» (1987), «Шляхам ветру» (1990), «Горад Утопія» (1990), «На рэштках Храма» (1994), «Выкраданьне Еўропы» (1996), «Чырвоны ліхтар» (2000), «Воўчы вецер» (2001), «Інквізіцыя» (2002), «Выратаванне атрутай» (2003), «Беларуская мора» (2004), «Балада камянёў» (2006), «Страла кахання, любові крыж» (2008), «Проза і паэзія агню» (2010), «Пугачоўскі цырульнік» (2013), «Сабачыя гісторыі» (2013), «Тутэйшая туга» (2014), а таксама кніг для дзяцей — «Сунічкі для Веранічкі» (1995) і «Наш Максім гаворыць: -- Гу!» (1999). |
||
У канцы 1980-х — пачатку 1990-х пісаў тэксты для рок-гуртоў, бардаў, эстрадных выканаўцаў. |
|||
== Прызнаньне == |
== Прызнаньне == |
Вэрсія ад 21:39, 10 лютага 2014
Віктар Шніп | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Шніп Віктар Анатолевіч |
Нарадзіўся | 26 сакавіка 1960 (64 гады) |
Сужэнец | Людміла Рублеўская |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэзія |
Гады творчасьці | 1977 — наш час |
Жанр | верш, жарт |
Мова | беларуская мова[1] |
Дэбют | газэта «Чырвоная зьмена», 1977 |
Прэміі | Прэмія імя Ўладзімера Маякоўскага Савету Міністраў Грузіі (1987) |
Узнагароды | |
Творы на сайце Knihi.com | |
Віктар Шніп (нарадзіўся 26 сакавіка 1960, в. Пугачы Валожынскага раёну) — беларускі паэт, празаік, перакладчык. Кроўны сваяк Адольфа Шніпа.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1978). 7 гадоў быў безпрацоўным, пэрыядычна падпрацоўваючы грузчыкам на лікёра-гарэлачным заводзе «Крышталь», літкансультантам у часопісах «Нёман» і ў газэце «Вячэрні Мінск», часам жыў на ганарары.
У 1987 годзе скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве. Працаваў старшым рэдактарам аддзела культуры ў часопісе «Беларусь» (1987—1991), у газэтах «Наша слова» (адказны сакратар, 1991—1995) і «Літаратура і Мастацтва» (намесьнік галоўнага рэдактара-адказны сакратар (1995—2000), першы намеснік галоўнага рэдактара (2000—2002), галоўны рэдактар у 2002—2003). У 2004—2008 гадах намесьнік галоўнага рэдактара, з 2008 году — галоўны рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура».
Творчасьць
Дэбютаваў вершамі 17 жніўня 1977 (газэта «Чырвоная зьмена»). Аўтар кніг паэзіі «Гронка сьвятла» (1983), «Пошук радасьці» (1987), «Шляхам ветру» (1990), «Горад Утопія» (1990), «На рэштках Храма» (1994), «Выкраданьне Еўропы» (1996), «Чырвоны ліхтар» (2000), «Воўчы вецер» (2001), «Інквізіцыя» (2002), «Выратаванне атрутай» (2003), «Беларуская мора» (2004), «Балада камянёў» (2006), «Страла кахання, любові крыж» (2008), «Проза і паэзія агню» (2010), «Пугачоўскі цырульнік» (2013), «Сабачыя гісторыі» (2013), «Тутэйшая туга» (2014), а таксама кніг для дзяцей — «Сунічкі для Веранічкі» (1995) і «Наш Максім гаворыць: -- Гу!» (1999).
У канцы 1980-х — пачатку 1990-х пісаў тэксты для рок-гуртоў, бардаў, эстрадных выканаўцаў.
Прызнаньне
- Член Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (з 1984).
- Ляўрэат прэміі імя Ўладзімера Маякоўскага Савету Міністраў Грузіі (1987) за зборнік «Гронка сьвятла».
Сям'я
Жонка — Людміла Рублеўская, пісьменьніца. Двое дзяцей.
Літаратура
- Шніп Віктар // Беларускія пісьменьнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
- Шніп Віктар // Беларускія пісьменьнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.
- Шніп В. Ёсць на Валожыншчыне вёска Пугачы// З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменьнікаў Беларусі. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. — С. 442—453.