Язэп Юхо: розьніца паміж вэрсіямі
Нарадзіліся ў Пінску |
д Ёсіф (БКП 23:72) |
||
Радок 24: | Радок 24: | ||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
||
Нарадзіўся ў [[Пінск|Пінску]]<ref name="evkl">Юхо |
Нарадзіўся ў [[Пінск|Пінску]]<ref name="evkl">Юхо Ёсіф (Язэп) // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 773.</ref> [[19 сакавіка]] [[1921]] году. Скончыў школу ([[1938]]) і паступіў у [[Беларускі палітэхнічны інстытут]]. У [[1939]] забраны ў войска, пачаў служыць у Горкаўскай вучэльні зэнітнай артылерыі. |
||
[[Вялікая Айчынная вайна|Вайну]] 20-гадовы Язэп Юхо пачаў пад [[Масква|Масквой]] камандзірам агнявога ўзводу. Потым — [[Паўднёвы фронт|Паўднёвы]] і [[Заходні фронт|Заходні]] франты, дзе ён быў намесьнікам камандзіра зэнітнай гаргары і начальнікам артылерыі стралковага палку. Атрымаў 2 цяжкіх параненьня. [[Заходні фронт]] быў пераўтвораны ў [[3-ці Беларускі фронт]]. Зь ім Язэп Аляксандравіч вызваляў [[Віцебск]], [[Полацак]], дайшоў да Усходняй [[Прусія|Прусіі]]. Скончыў вайну ў званьні маёра. |
[[Вялікая Айчынная вайна|Вайну]] 20-гадовы Язэп Юхо пачаў пад [[Масква|Масквой]] камандзірам агнявога ўзводу. Потым — [[Паўднёвы фронт|Паўднёвы]] і [[Заходні фронт|Заходні]] франты, дзе ён быў намесьнікам камандзіра зэнітнай гаргары і начальнікам артылерыі стралковага палку. Атрымаў 2 цяжкіх параненьня. [[Заходні фронт]] быў пераўтвораны ў [[3-ці Беларускі фронт]]. Зь ім Язэп Аляксандравіч вызваляў [[Віцебск]], [[Полацак]], дайшоў да Усходняй [[Прусія|Прусіі]]. Скончыў вайну ў званьні маёра. |
Вэрсія ад 10:56, 9 кастрычніка 2011
Язэп Аляксандравіч Юхо | |
Дата нараджэньня | 19 сакавіка 1921 |
---|---|
Месца нараджэньня | Пінск |
Дата сьмерці | 29 ліпеня 2004 |
Месца сьмерці | Менск |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | Менскі юрыдычны інстытут |
Занятак | гісторык |
Навуковая сфэра | правазнаўства |
Месца працы | Юрыдычны факультэт БДУ |
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук[d] |
Вучні | Таісія Доўнар[d] |
Узнагароды |
Язэ́п Алякса́ндравіч Юхо́ (19 сакавіка 1921 — 29 ліпеня 2004) — выбітны беларускі навукоўца, гісторык права. Доктар юрыдычных навук (1982), прафэсар катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту БДУ (1983).
Язэп Юхо — заснавальнік першай навуковай школы дзяржавы і права Беларусі, сябра Вялікай Рады міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «ЗБС Бацькаўшчына».
Біяграфія
Нарадзіўся ў Пінску[1] 19 сакавіка 1921 году. Скончыў школу (1938) і паступіў у Беларускі палітэхнічны інстытут. У 1939 забраны ў войска, пачаў служыць у Горкаўскай вучэльні зэнітнай артылерыі.
Вайну 20-гадовы Язэп Юхо пачаў пад Масквой камандзірам агнявога ўзводу. Потым — Паўднёвы і Заходні франты, дзе ён быў намесьнікам камандзіра зэнітнай гаргары і начальнікам артылерыі стралковага палку. Атрымаў 2 цяжкіх параненьня. Заходні фронт быў пераўтвораны ў 3-ці Беларускі фронт. Зь ім Язэп Аляксандравіч вызваляў Віцебск, Полацак, дайшоў да Усходняй Прусіі. Скончыў вайну ў званьні маёра.
Узнагароджаны ардэнамі «Чырвонай Зоркі», «Айчыннай вайны» 1-й ступені, мэдалямі.
У 1946 годзе звольніўся з арміі. Скончыў Менскі юрыдычны інстытут (1949), а ў 1954 годзе — асьпірантуру ў Інстытуце філязофіі і права АН Беларусі.
Працоўная дзейнасьць
- Народны судзьдзя Варашылаўскага раёну г. Менску (1949—1951);
- Навуковы супрацоўнік Інстытута філязофіі і права АН БССР (1952—1956);
- Дацэнт катэдры грамадзянскага і грамадзянска-працэсуальнага права юрыдычнага факультэту БДУ (1956—1960);
- Намесьнік старшыні юрыдычнай камісіі пры Савеце Міністраў БССР (1960—1964);
- Загаднік катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права БДУ, намесьнік дэкана юрыдычнага факультэту БДУ;
- Прафэсар катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту БДУ.
Навуковая дзейнасьць
Язэп Юхо — аўтар больш як 200 навуковых працаў.
- 1954 — абарона ў Інстытуце дзяржавы і права АН СССР кандыдацкай дысэртацыі на тэму: «Устанаўленьне Савецкай улады ў Заходняй Беларусі ў 1939 г.»
- 1980 — абарона ў Кіеўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Т. Шаўчэнкі доктарскай дысэртацыі на тэму: «Грамадзка-палітычны лад і права Беларусі ў XVI ст.»
Браў удзел у падрыхтоўцы праекту Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года. Быў адным з ініцыятараў і аўтараў перавыданьня, перакладу, напісаньня камэнтараў і даведніка да Статута ВКЛ 1588.
Абгрунтаваў, што Статуты ВКЛ былі першымі ў Эўропе дасканалымі зводамі законаў. Распачаў распрацоўку дзяржаўна-прававыз поглядаў Ф. Скарыны і прапанаваў ідэю пра ягоны ўдзел у складаньні і рэдагаваньні Статуту ВКЛ 1529 году. Выказаў палажэньне пра канфэдэрацыйны падзел Рэчы Паспалітай, якая складалася з 2 самастойных і сувэрэнных дзяржаваў — Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Польскай. Пачаў вывучэньне ў Беларусі жыцьця і дзейнасьці Т. Касьцюшкі. Дасьледаваў паходжаньне імёнаў, якія надаваліся Беларусі ў розныя часы[1].
Суаўтар першага «Юрыдычнага энцыкляпэдычнага даведніка» на беларускай мове. Аўтар вядомых дапаможнікаў «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» і «Кароткі нарыс па гісторыі дзяржавы і права Беларусі».
Крыніцы
- ^ а б Юхо Ёсіф (Язэп) // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 773.
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
- Они прожили достойную жизнь. Юрыдычны факультэт БДУ. Праверана 19 сакавіка 2011 г.