Генадзь Цыхун: розьніца паміж вэрсіямі
Rescuing 1 sources and tagging 1 as dead.) #IABot (v2.0.8 |
Няма апісаньня зьменаў Меткі: Скасаванае Візуальная праўка Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту |
||
Радок 15: | Радок 15: | ||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
||
Скончыў сярэднюю школу ў [[Горадня|Горадні]] ([[Беларуская ССР]]). У 1953 г. паступіў на аддзяленьне славянскай філялёгіі Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ([[Расейская СФСР]]), які ў 1958 г. скончыў па спэцыяльнасьці « |
Скончыў сярэднюю школу ў [[Горадня|Горадні]] ([[Беларуская ССР]]). У 1953 г. паступіў на аддзяленьне славянскай філялёгіі Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ([[Расейская СФСР]]), які ў 1958 г. скончыў па спэцыяльнасьці «Філолаг. Выкладнік баўгарскай мовы і літаратуры». У 1958—1959 гг. — навуковы супрацоўнік [[Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа|Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа]] [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Акадэміі навук БССР]]. З 1959 г. — асьпірант катэдры славянскай філялёгіі Ленінградзкага ўнівэрсытэту. У 1961—1963 гг. — асьпірант-стажор [[Сафійскі ўнівэрсытэт|Сафійскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]] ([[Баўгарыя]]). У 1963 г. вярнуўся на пасаду навуковага супрацоўніка Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа<ref name="т">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Генадзь Цыхун|спасылка=http://www.tbm-mova.by/people27.html|выдавец=[[Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны|Таварыства беларускай мовы]]|дата публікацыі=2016|дата доступу=11 ліпеня 2017}}</ref>. |
||
У 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Сынтаксыс займеньнікавых клітык у баўгарскай і македонскай літаратурных мовах» (пад кіраўніцтвам д.ф.н. праф. Маслава Ю. С.). З 1966 г. пачаў па сумяшчальніцтве выкладаць у [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце]] (БДУ) [[Дыялекталёгія|дыялекталёгію]], арэальную лінгвістыку, балканістыку, [[Баўгарская мова|баўгарскую]] і [[Македонская мова|македонскую]] мовы. З 1968 г. — старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа. У 1975—1976 гг. — стыпэндыят [[ЮНЭСКА]] пры [[Варшаўскі ўнівэрсытэт|Варшаўскім унівэрсытэце]] (Польская Народная Рэспубліка)<ref name="т"/>. У 1982 годзе ў Менску абараніў доктарскую дысэртацыю «Тыпалягічная праблема балкана-славянскага моўнага арэалу». У 1991—1993 быў старшынём Камісіі па ўдасканаленьні правапісу [[Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны|Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны]], у якую ўваходзілі [[Вінцук Вячорка]] й [[Зьміцер Санько]]. У 1991—1995 гг. — навуковы сакратар [[Міжнародная асацыяцыя беларусістаў|Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў]] (МАБ). З 1992 г. — старшыня Таварыства «Беларусь—Баўгарыя» і намесьнік старшыні Беларускага камітэту славістаў. З 1993 г. — сябра Міжнароднага камітэту славістаў<ref name="т"/>. |
У 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Сынтаксыс займеньнікавых клітык у баўгарскай і македонскай літаратурных мовах» (пад кіраўніцтвам д.ф.н. праф. Маслава Ю. С.). З 1966 г. пачаў па сумяшчальніцтве выкладаць у [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце]] (БДУ) [[Дыялекталёгія|дыялекталёгію]], арэальную лінгвістыку, балканістыку, [[Баўгарская мова|баўгарскую]] і [[Македонская мова|македонскую]] мовы. З 1968 г. — старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа. У 1975—1976 гг. — стыпэндыят [[ЮНЭСКА]] пры [[Варшаўскі ўнівэрсытэт|Варшаўскім унівэрсытэце]] (Польская Народная Рэспубліка)<ref name="т"/>. У 1982 годзе ў Менску абараніў доктарскую дысэртацыю «Тыпалягічная праблема балкана-славянскага моўнага арэалу». У 1991—1993 быў старшынём Камісіі па ўдасканаленьні правапісу [[Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны|Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны]], у якую ўваходзілі [[Вінцук Вячорка]] й [[Зьміцер Санько]]. У 1991—1995 гг. — навуковы сакратар [[Міжнародная асацыяцыя беларусістаў|Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў]] (МАБ). З 1992 г. — старшыня Таварыства «Беларусь—Баўгарыя» і намесьнік старшыні Беларускага камітэту славістаў. З 1993 г. — сябра Міжнароднага камітэту славістаў<ref name="т"/>. |
Вэрсія ад 07:40, 19 чэрвеня 2024
Генадзь Цыхун | |
Дата нараджэньня | 30 кастрычніка 1936[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | вёска Кунцаўшчына, Гарадзенскі павет, Беластоцкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка |
Дата сьмерці | 18 кастрычніка 2024[2] (87 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | Ленінградзкі ўнівэрсытэт |
Занятак | мовазнавец, славіст, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | мовазнаўства |
Месца працы | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
Навуковая ступень | доктар філялягічных навук[d][2] (1982) |
Навуковы кіраўнік | Юры Маслаў |
Вучні | Сяргей Запрудзкі |
Бацька | Апанас Цыхун[2] |
Узнагароды | Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1996) |
Генадзь Апанасавіч Цыхун (нар. 1936; в. Кунцаўшчына, цяпер Гарадзенскі раён, Беларусь) — беларускі мовазнавец, галоўны навуковы супрацоўнік аддзелу славянскага і тэарэтычнага мовазнаўства Інстытуту мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Доктар філялягічных навук (1982), прафэсар (1996). Акадэмік Міжнароднай акадэміі Эўразіі, доктар honoris causa Сафійскага ўнівэрсытэту (2003), чалец Міжнароднага камітэту славістаў.
Сын пісьменьніка і краязнаўцы Апанаса Цыхуна.
Біяграфія
Скончыў сярэднюю школу ў Горадні (Беларуская ССР). У 1953 г. паступіў на аддзяленьне славянскай філялёгіі Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (Расейская СФСР), які ў 1958 г. скончыў па спэцыяльнасьці «Філолаг. Выкладнік баўгарскай мовы і літаратуры». У 1958—1959 гг. — навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук БССР. З 1959 г. — асьпірант катэдры славянскай філялёгіі Ленінградзкага ўнівэрсытэту. У 1961—1963 гг. — асьпірант-стажор Сафійскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (Баўгарыя). У 1963 г. вярнуўся на пасаду навуковага супрацоўніка Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа[3].
У 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Сынтаксыс займеньнікавых клітык у баўгарскай і македонскай літаратурных мовах» (пад кіраўніцтвам д.ф.н. праф. Маслава Ю. С.). З 1966 г. пачаў па сумяшчальніцтве выкладаць у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце (БДУ) дыялекталёгію, арэальную лінгвістыку, балканістыку, баўгарскую і македонскую мовы. З 1968 г. — старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа. У 1975—1976 гг. — стыпэндыят ЮНЭСКА пры Варшаўскім унівэрсытэце (Польская Народная Рэспубліка)[3]. У 1982 годзе ў Менску абараніў доктарскую дысэртацыю «Тыпалягічная праблема балкана-славянскага моўнага арэалу». У 1991—1993 быў старшынём Камісіі па ўдасканаленьні правапісу Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, у якую ўваходзілі Вінцук Вячорка й Зьміцер Санько. У 1991—1995 гг. — навуковы сакратар Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (МАБ). З 1992 г. — старшыня Таварыства «Беларусь—Баўгарыя» і намесьнік старшыні Беларускага камітэту славістаў. З 1993 г. — сябра Міжнароднага камітэту славістаў[3].
У 1993—1994 працаваў у складзе Дзяржаўнай камісіі па ўдакладненьні правапісу беларускай мовы (старшыня народны паэт Ніл Гілевіч)[4]. У 1994—2004 гг. — запрошаны прафэсар на катэдры беларускай філялёгіі Беластоцкага ўнівэрсытэту (Падляскае ваяводзтва, Польшча). З 1994 г. — акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Эўразіі (Масква, Расея). У 1995—2000 гг. — намесьнік старшыні МАБ. З 1995 г. — старшыня Тэрміналягічнай камісіі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь. У 1996 г. атрымаў Ганаровую грамату Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. У 1996—2005 гг. — загаднік аддзела навуковай тэрміналёгіі Нацыянальнага навукова-асьветнага цэнтру імя Ф.Скарыны пры Міністэрстве адукацыі Беларусі. З 1996 г. — па сумяшчальніцтве прафэсар катэдры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства БДУ. У 2003 г. атрымаў званьне ганаровага доктара Сафійскага ўнівэрсытэту. У 2009 г. стаў замежным сябрам Македонскай акадэміі навук і мастацтваў (Скоп’е)[3].
Асноўныя працы
Навуковыя інтарэсы: этымалёгія, балканістыка, арэальная лінгвістыка, гісторыя славістыкі. Славістычныя інтарэсы спалучае з дасьледаваньнямі ў галіне беларускай мовы. Ён сааўтар «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы».
Мае больш за 300 публікацыяў[5] па тыпалёгіі славянскіх моваў і іх сувязях, моўных зьвязах, гаворках Палесься і праблеме праславянскай мовы, па беларускай этымалёгіі і дыялектнай мове, гісторыі і бібліяграфіі беларускай мовазнаўчай славістыкі.
- Типологические проблемы балканославянского языкового ареала. — Минск: Наука и техника, 1981. — 230 с.
- Тураўскі слоўнік. Т. 1—5. Мн.: Навука і тэхніка, 1982—1987. Суаўтары: А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін.
- Арэальная тыпалогія славянскіх моў: Прынцыпы і напрамкі даследавання [Х Міжнародны з’езд славістаў. Даклады]. Мн.: Навука і тэхніка, 1988. — 40 с.
- Славянскія мовы ў святле экалінгвістыкі [XII Міжнародны з’езд славістаў. Даклады]. Мн.: Беларускі камітэт славістаў, 1998. — 24 с.
- Міжславянскае моўнае ўзаемадзеянне (сацыякультурны аспект) [ХІІІ Міжнародны з’езд славістаў. Даклады]. Мн.: Беларускі камітэт славістаў, 2003. — 24 с.
- Паўднёваславянскі кампанент у мове Францыска Скарыны // Беларуская лінгвістыка. 1990. Вып. 38. С. 10—14.
- Deformation im System der weißrussischen Standardsprache unter den Bedingungen des Totalitarismus // Die Sprache der Diktaturen und Diktatoren. Heidelberg: Universitätsverlag C. Winter, 1995. S. 229—239.
- Беларусь у міжславянскіх сувязях (гістарычна-моўная праблематыка) // Pavol Jozef Šafárik a slavistika. Prešov, Martin, 1996. S. 279—284.
- Крэалізаваны прадукт: Трасянка як прадмет лінгвістычнага даследавання // Arche-Скарына. 2000. № 6. С. 51—58.
- Белоруско-български паралели от етимологична гледна точка (Някои допълнения и уточнения към «Български етимологичен речник») // Български език. 1999/2000. Год. XLVIII. Кн. 1. С. 41-44.
- З нёманскай гідраніміі // Nazwy własne na pograniczach kulturowych. [Studia Slawistyczne, 2]. Białystok: LIBRA, 2000. S. 261—265.
- Weißrussisch // Wieser Enzyklopädie des europäischen Ostens. Bd. 10: Sprachenlexikon. Klagenfurt-Wien-Ljubljana-Sarajevo, 2002. S. 838—854.
- The Linguistic Situation and Mixed Language Forms in Belarus // History, Language and Society in the Borderlands of Europe: Ukraine and Belarus in Focus. Ed. B. Törnquist-Plewa. Malmö: Sekel Bokförlag, 2006. P. 61—75.
Крыніцы
- ^ Cychun, Henadz‘ Apanasavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б в г Naša Nìva (белар.) — 1991. — ISSN 1819-1614; 1819-1630
- ^ а б в г Генадзь Цыхун // Таварыства беларускай мовы, 2016 г. Праверана 11 ліпеня 2017 г.
- ^ Зьміцер Саўка. Вярблюд на трасянцы // Arche № 1—2 (53) — 2007
- ^ Генадзь Апанасавіч Цыхун(недаступная спасылка) // Катэдра тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства БДУ
Вонкавыя спасылкі
- Сяргей Запрудзкі, Алена Анісім, Уладзь Кошчанка, Сяргей Кручкоў, Адам Мальдзіс, Алена Таболіч і Генадзь Цыхун. Стратэгія разьвіцьця беларускай мовы ў ХХІ стагодзьдзі // Беларуская Палічка, 2013 г. Архіўная копія ад 22 красавіка 2013 г. Праверана 11 ліпеня 2017 г.