Спушанка
| Спушанка | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Плянтаў |
| Вусьце | Скідалька |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Гарадзенская вобласьць |
| Даўжыня | 44 км |
| Плошча басэйну | 228 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 1,6 ‰ |
| Асноўныя прытокі | |
| Левыя | Прудчак |
Спуша́нка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Скідалькі (басэйн Нёману). Цячэ ў Шчучынскім і Гарадзенскім раёнах Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 44 км[1]. Плошча вадазбору 228 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6‰.
Асноўны прыток — рака Прудчак (левы). На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Дэмбрава.
Пачынаецца каля вёскі Плянтаў Шчучынскага раёну, упадае ў Скідальку на ўсходняй ускраіне места Скідзелю. Даліна зьвілістая, трапэцападобная, яе шырыня 0,6—1,8 км. Абалона да вёскі Дэмбрава двухбаковая, месцамі чаргуецца па берагах, забалочаная, парасла лугавой расьліннасьцю і хмызьняком, ніжэй плыньню вузкая, адкрытая. Рэчышча зьвілістае (шырыня 5—7 м), на працягу 18 км каналізаванае: ад вытоку да аўтамабільнай дарогі Шчучын — мястэчка Астрына (18 км) і ад вёскі Маліньнікаў да Дэмбрава (4 км). Прымае сьцёк зь мэліярацыйных каналаў. Каля Дэмбрава на рацэ сажалка (плошча 6,4 га)[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Агульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці, Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
- ↑ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1