Спрэд
Выгляд
Спрэд (анг. Spread — мазаць) — эмульсія(be) какосавага(be), пальмавага, рапсавага і сланечнікавага алею, малочнага тлушчу(en), сьмятанкі(en) і масла з даданьнем малака і вітамінаў. Прынамсі 20% масы складае тлушч, да 8% якога прыпадае на транс-тлушч(en) тлустых кісьляў(be). У Беларусі зьявіўся ў 2004 годзе[1]. У Эўрапейскім Зьвязе і Расеі вырабляецца з выкарыстаньнем гідрагенізаванага(en) алею[2].
Віды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле ўтрыманьня малочнага тлушчу падзяляецца на расьлінна-тлушчавы (да 15%), расьлінна-сьметанковы (15—50%) і сьметанкова-расьлінны (50—85%)[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Масла/спрэд // Слуцкі сыраробны камбінат Праверана 1 траўня 2013 г.
- ^ Сьвятлана Барысенка. Натуральны прадукт, або Паглядзім, што зьядзім // Зьвязда : газэта. — 20 жніўня 2009. — № 155 (26513). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Марына Носава. Алейнатлушчавыя прадпрыемствы Беларусі распрацоўваюць рэцэптуры маргарынаў і спрэдаў у адпаведнасьці з новымі стандартамі // БелаПАН, 31 ліпеня 2010 г. Праверана 24 красавіка 2013 г.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|