Спрут 5
| Спрут 5 | |
| La piovra 5 | |
| Жанр | дэтэктыў драма |
|---|---|
| Сцэнарыст |
|
| Рэжысэр | Люіджы Пэрэльлі |
| У ролях | |
| Кампазытар | Эньё Марыконэ |
| Краіна | |
| Колькасьць сэрыяў | 5 |
| Мова | італьянская |
| Вытворчасьць | |
| Прадусар | Кляўдыя Аляізі |
| Апэратар | Марчэлё Гацьці |
| Мантаж |
|
| Вытворчасьць |
|
| Трансьляцыя | |
| Тэлеканал | Rai Uno |
| На экранах | 14 кастрычніка 1990 — 29 кастрычніка 1990 (35 гадоў таму) — |
| Храналёгія | |
| Папярэдні | Спрут 4 |
| Наступны | Спрут 6 |
«Спрут 5 — Ко́рань прабле́мы» (па-італьянску: La piovra 5 - Il cuore del problema) — пяты сэзон італьянскага тэлесэрыялу «Спрут», прадстаўлены ў 1990 року. Рэжысэр — Люіджы Пэрэльлі, у галоўных ролях — Віторыё Мэцаджорна, Патрысія Мілярдэ, Рэма Джыронэ, Мартын Болсам, Бруно Крэмэр. Першая сэрыя пяцісэрыйнага сэрыялу выйшла на канале «Rai Uno» 14 кастрычніка 1990.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Судзьдзя Сыльвія Конці наведвае ў турэмнай больніцы Тана Карыдзі, злачыннага дзялка, з мэтаю атрыманьня інфармацыі пра месцазнаходжаньне забойцаў камісара Катані. Тана ўдае зь сябе звар’яцелага, і Сыльвія сыходзіць ні з чым.
Праз пэўны час завязваецца чарговы крывавы сюжэт. Кілер, які прыляцеў з ЗША, забівае Міма Ліноры — сына заможнага прамыслоўца і боса карпарацыі «Сыцылтэхнаплюс». А ў гэты час у Нью-Ёрку капітан паліцыі Сайман Барт ладзіць апэрацыю па арышце італьянскіх мафіёзі, якія хаваюцца ў ЗША. Пра гэта даведваецца італьянскі эмігрант зь Нью-Джэрзі Давідэ Ліката. Даўней ёй быў паліцыянтам і разам з Сайманам удзельнічаў у міжнароднай апэрацыі па барацьбе з злачынцамі. Апэрацыя правалілася, і Давідэ быў вымушаны зьехаць зь Італіі, пакінуўшы жонку і маленькага сына. Цяпер Давідэ і Сайман атрымалі шанец узяць рэванш. З дапамогаю арыштаванага дона Каляджэра, які пагадзіўся супрацоўнічаць са сьледзтвам, Лікату ўкаранілі ў атачэньне барона Лінорі ў Італіі. Ліката стаў ахоўнікам малодшага сына барона Андрэа, ягонай жонкі Глёрыі і сына Ніні.
У Італію вяртаецца Эсьпіноза, які заглядаецца на «Сыцылтэхнаплюс». На сям’ю барона нападаюць бандзюкі і ў страляніне забіваюць яго. Андрэа застаецца кіраваць карпарацыяй замест бацькі і вырашае прыняць правілы гульні. Дзеля гэтага ён намагецца заручыцца падтрымкай Тана Карыдзі, які ўцёк з вар’ятні, і прымае яго да сябе на працу.
Тым часам Сыльвія Конці сустракае Давідэ і даведваецца пра ягоныя намеры. Пасьля таго, як Давідэ ратуе яе ад замаху, зладжанага Эсьпінозам, Сыльвія і Давідэ аб’ядноўваюцца ў сваіх рассьледаваньнях. Сыльвія ведае пра дачыненьне барона Ліноры да гібелі Катани.
Тым часам мафіёзі наносяць чарговы ўдар па Ліноры. Пры спробе выкраданьня гіне маленькі сын Андрэа Ніні. Тана Карыдзі зьвязваецца з Эсьпінозам і прапануе яму супрацоўніцтва. Давідэ высьвятліў, што і Ліноры, і Эсьпіноза змагаюцца за прыдачны кантракт на паставку зброі ў Афрыку. Гэтую інфармацыю ён паведамляе Сыльвіі. Паплечнікі Андрэа Ліноры раскрываюць таямніцу Давідэ Лікаты і палоняць ягоную жонку з сынам, якіх ён сустрэў пасьля доўгіх гадоў расстаньня; пасьля ў палон трапляе і сам Давідэ.
Даведаўшыся, што Тана Карыдзі працуе на Эсьпінозу, Андрэа Ліноры намерваецца сам забіць здрайцу, аднак гіне ў сутычцы зь ім. Давідэ й ягоную сям’ю ўратоўвае Глёрыя, якая расчаравалася ў мужу і лічыць яго вінаватым у сьмерці сына.
Паліцыя перапыняе апэрацыю па абмене наркотыкаў на зброю, арыштоўваючы ўдзельнікаў апэрацыі і вэрталёты. Эсьпіноза, каб выйграц час, патрабуе ад Тана Карыдзі накіраваць ягоную хворую на глузды сястру Марыю падкласьці валізу з бомбай на вакзал у Палерма. Самога Эсьпінозу неўзабаве арыштоўваюць па абвінавачаньні ў арганізацыі злачыннай міжнароднай апэрацыі. Сьведчыць супраць яго колішні гангстэр, які сышоў у кляштар, але апазнаў Эсьпінозу як замоўцу забойстваў паліцыянтаў з аддзелу Лікаты.
Тым часам у пастарунак прыходзіць Марыя Карыдзі. Яна пасьпела падкласьці бомбу на чыгуначны вакзал, аднак Тана Карыдзі не вырашаецца ўзяць на сябе адказнасьць за пагібель столькіх людзей, і з Марыяй перадае ліст да паліцыі пра намеры Эсьпінозы. Давідэ з сынам Стэфана пасьпяваюць абясшкодзіць бомбу да выбуху.
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Актор | Роля |
|---|---|
| Віторыё Мэцаджорна | Дэйв Ліката/Давідэ Пардзі |
| Патрысія Мілярдэ | пракурорша Сыльвія Конці |
| Рэма Джыронэ | Тана Карыдзі |
| Бруно Крэмэр | Антоніё Эсьпіноза |
| Мартын Болсам | дон Калёджэра Барэта |
| Люіджы Пістыльлі | Джаваньні Ліноры |
| Рэй Лаўлак | Сайман Барт |
| Аньезэ Нана | Глёрыя Ліноры |
| Ваньні Карбэліні | Андрэа Ліноры |
| Клёдын Ажэ | Матыльда Ліноры |
| Арацыё Арлянда | Анібале Корва |
| Люіджы Ды Ф’ёрэ | агент Кўадры |
| Альбэрта Джыміньяні | агент Маўрыцыё Трэві |
| Орса Марыя Герыні | Джузэпэ Карта |
| Дэлья Бакарда | Марта |
| Рыкарда Куччола | Рыкарда Рэсьпігі |
| Марчэльлё Туска | Антоніё дэ Пізіс |
| Ванэса Гравіна | Лярэльля Дэ Пізіс |
| Ана Торэнт | Марыя Фавіньяна Карыдзі |
| Джанкарлё Маэстры | дзяржаўны пракурор Бэнці |
| Дамэніка Фартуната | Джаньні Філё |
| Готфрыд Ён | манах Джыльлё/Дантэ Савэрыё Філё |
| Стэфана Дыянізі | Стэфана Пардзі |
| Арыян Нэйбарг | Ніні Ліноры |