Перайсьці да зьместу

Сонцам сагрэтыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сонцам сагрэтыя
Вокладка альбому Сонцам сагрэтыя. «Наві». 2014.
Альбом
гурта «Наві»
Выдадзены15 сьнежня 2014 (11 гадоў таму)
ЗапісаныАртур Сьцяпанаў
Жанрпоп-рок
Працягласьць24 хвіліны
Мовабеларуская мова[1]
Лэйбл«Мэдыякуб»
Фарматпатокавая музыка[2] і спампаваньне музыкі[3]
Храналёгія гурта «Наві»
Лаві
(2014)
Сонцам сагрэтыя
(2014)
Ужывую ў Менску
(2016)

Сонцам сагрэтыя — музычны міні-альбом гурта «Наві» 2014 году.

Стаў першым акустычным беларускамоўным альбомам гурта. Налічваў 7 песьняў, сярод якіх была пераробка песьні «Стэфка» гурта «Крама». Як адзначыў сьпявак Арцём Лук’яненка, які напісаў словы і музыку да першых 5 песьняў: «Галоўнай ідэяй альбома было зрабіць яго як мага больш жывым, каб у слухача было адчуваньне, што мы недзе побач». Пры гэтым Лук’яненка заўважыў: «Амаль усе песьні для альбома зьявіліся напрыканцы лета і ў пачатку восені. Настрой і атмасфэра гэтых кампазыцыяў вельмі блізкія, што і падштурхнула нас да думкі запісаць усё і адразу». Альбом мелі прадставіць 20 сьнежня 2014 году ў менскім клюбе «ДК», пасьля чаго гурт зьбіраўся даць канцэрт у Маскве (Расея)[4]. Песьні сьпявалі Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук. Музыку выконвалі Арцём Лук’яненка (гітара) і Артур Сьцяпанаў (сынтэзатар і пэркусія), які таксама рабіў запіс і зьвядзеньне альбому[5].

Альбом выйшаў на 6 музычных парталах ЗША («Амазон»[6], «Бандкэмп»[7], «Саўндклаўд»[8], «Спотыфай»[9], «Эпл»[10] і «Ютуб»), на 2-х у Расеі («У кантакце»[11] і «Яндэкс»[12]) і адным у Францыі («Дызэр»)[13].

12 верасьня 2017 году выйшаў відэакліп на 2-ю альбомную песьню «Бяжы», які да 2023 году набраў звыш 850 000 праглядаў. Яго рэжысэрам выступіў Кірыл Нонг, а прадусарам — Аляксей Варэнік. У здымках кліпу бралі ўдзел сябры гомельскага грамадзкага аб'яднаньня «Талака» і Студэнцкага этнаграфічнага таварыства[14].

Сонцам сагрэтыя[15]
НазваАўтар(ы) Працягласьць
1. «Пілігрым»  Арцём Лук’яненка[5] 3:18
2. «Бяжы»  Арцём Лук’яненка 3:22
3. «Шчасьце»  Арцём Лук’яненка 4:59
4. «Выдумай»  Арцём Лук’яненка 3:40
5. «Дзякую»  Арцём Лук’яненка 2:53
6. «Выберу сам»  Ксенія Жук 3:14
7. «Стэфка» (пераробка)Іван Маркаў і Ігар Варашкевіч (словы), Сяргей Кныш (музыка) 2:47
24:13

30 студзеня 2015 году музычны крытык парталу «Experty.by» Ягор Цывілька адзначыў перавагі альбома Сонцам сагрэтыя: «Ляканічныя акустычныя аранжыроўкі цудоўна падкрэсьліваюць усе вартасьці песень, якія па палітры эмоцый лёгка затыкаюць за пояс надта саладжавы "Лаві". Так, гэта ўсё той жа поп-рок, часам сэнтымэнтальны, часам наіўны, але на гэты раз зроблены ў стылістыцы, якая пасуе творам, самім па сабе далёка не благім. Асабліва ўражваюць нетыпова-напружаныя "Пілігрым", "Бяжы" і "Выдумай"»[5].

4 сакавіка 2015 году аглядальнік музычнага парталу «Тузін гітоў» Сяргей Будкін падкрэсьліў, што Ксенія Жук і Арцём Лук’яненка «пяшчотнымі галасамі пяюць пра каханьне, абдымкі ды шчасьце». Будкін заўважыў: «Яны бездакорна гучаць дуэтам, багата і аб’ёмна, хоць выкарыстоўваюць адно толькі галасы, акустычную гітару ды зрэдчас піяніна. У іх пазытыўная харызма і бездакорнае адчуваньне мэлёдыі, выдатныя галасы і абсалютнае валоданьне мовай, ад таго іх тэксты выглядаюць жывымі і натуральнымі». Пры гэтым музычны аглядальнік зазначыў: «Зь песень, якія ўражваюць у пляне вакальным, на першым месцы стаіць мусіць "Выдумай". Ну, а самая прыемная нечаканка з альбому — "Стэфка", беларускі рок-гіт часоў Перабудовы, зроблены з замілаванасьцю, любоўю і трымценьнем». Урэшце, Будкін заявіў, што Сонцам сагрэтыя — адна з самых яскравых працаў у беларускай музыцы 2014 году[16].

  1. Будкін С. Tuzin.fm (белар.) — 2015.
  2. https://music.amazon.com/albums/B06XJD9JCD (белар.) — 2014.
  3. https://naviband.by/uploads/audio/naviband-adnoj-darogaj-2017.zip (белар.) — 2017.
  4. Вячаслаў Радзівонаў. «Наві» выпусьціў акустычны альбом // Музычны партал «Ультра-музыка», 16 сьнежня 2014 г. Архіўная копія ад 16 сьнежня 2014 г. Праверана 25 кастрычніка 2023 г.
  5. 1 2 3 Сяргей Будкін, Ягор Цывілька, Зьміцер Безкаравайны і Аляксандар Чарнуха. Альбом Сонцам сагрэтыя гурта «Наві» (+аўдыё) // Музычны гід «Experty.by», 30 студзеня 2015 г. Архіўная копія ад 26 траўня 2023 г. Праверана 25 кастрычніка 2023 г.
  6. Гурт «Наві». Альбом Сонцам сагрэтыя // Музычны партал «Амазон» (ЗША), 15 сьнежня 2014 г. Праверана 25 кастрычніка 2023 г.
  7. Гурт «Наві». Альбом Сонцам сагрэтыя // Аўдыёпартал «Бандкэмп», 2014 г. Праверана 25 кастрычніка 2023 г.
  8. Гурт «Наві». Альбом Сонцам сагрэтыя // Партал патокавай музыкі «Саўндклаўд», 15 сьнежня 2014 г. Праверана 21 кастрычніка 2023 г.
  9. Гурт «Наві». Альбом Сонцам сагрэтыя // Вэб-прайгравальнік «Спотыфай», 15 сьнежня 2014 г. Праверана 25 кастрычніка 2023 г.
  10. Гурт «Наві». Альбом Сонцам сагрэтыя // Музычны партал «Эпл», 15 сьнежня 2014 г. Праверана 25 кастрычніка 2023 г.
  11. Гурт «Наві». Альбом Сонцам сагрэтыя // Сацыяльная сетка «У кантакце», 15 сьнежня 2014 г. Праверана 25 кастрычніка 2023 г.
  12. Гурт «Наві». Альбом Сонцам сагрэтыя // Музычны партал «Яндэкс», 15 сьнежня 2014 г. Праверана 25 кастрычніка 2023 г.
  13. Гурт «Наві». Альбом «Адной дарогай» // Музычны партал «Дызэр», 15 сьнежня 2014 г. Праверана 25 кастрычніка 2023 г.
  14. Гурт «Наві». Песьня «Бяжы» // Відэахостынг «Ютуб», 12 верасьня 2017 г. Праверана 25 кастрычніка 2023 г.
  15. Альбом Сонцам сагрэтыя (2014) // Гурт «Наві», 21 ліпеня 2017 г. Праверана 25 кастрычніка 2023 г.
  16. Сяргей Будкін. «Наві». Сонцам сагрэтыя і Богам пацалаваныя // Музычны партал «Тузін гітоў», 4 сакавіка 2015 г. Праверана 25 кастрычніка 2023 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]