Кумамота (горад)
| Кумамота | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Гімн | Kumamoto City Song[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Краіна | |||||
| Дата заснаваньня | 1 красавіка 1889 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| mayor of Kumamoto[d] | Кадзуфумі Онісі[d] | ||||
| Заканадаўчы орган | Q24874108? | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Каардынаты | 32°48′11″ пн. ш. 130°42′28″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 096 | ||||
| Паштовы індэкс | 860-0006–862-0961[2] і 860-8601 | ||||
| Сайт | city.kumamoto.jp (яп.) | ||||
| Кумамота на мапе Японіі Кумамота | |||||
Кумамо́та (па-японску: 熊 本市 — «Кумамота-сі») — буйны горад Японіі і адначасова сталіца аднайменнай прэфэктуры Кумамота. Разьмяшчаецца на самым паўднёвым востраве Японіі Кюсю, на рацэ Сіракава. Адлегласьць да Нагасакі складае 70 кілямэтраў паветраным транспартам. Вялікі Кумамота паводле перапісу насельніцтва ў 2000 годзе меў 1 460 000 насельніцтва. Ён ніколі не разглядаецца як частка Фукуока-Кітакюсю — сталічнай вобласьці, нягледзячы на тое, што яны мяжуюць адна з адной.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Като Кіёмаса, сучасьнік Таётомі Хідэёсі, быў прызначаны даймё паловы (старога) адміністрацыйнага раёну Хіго ў 1588 годзе. Пасьля гэтага, Кіёмаса пабудаваў Замак Кумамота. Дзякуючы шматлікім інавацыйным абарончым канструкцыям, замак Кумамота лічыўся непрыступным, таму Кіёмаса мае рэпутацыю аднаго з найлепшых будаўнікоў замкаў у японскай гісторыі. Пасьля таго як Кіёмаса памёр у 1611 годзе, яго сын Тадахіро, зьмяніў яго, але Тадахіро быў зьняты Такугава Іэясу. Такугава Іэясу памёр у 1616 годзе, клан Хасакава замяніў яго. Былы прэм’ер-міністр Японіі Хасакава Морыхіра гэта прамы нашчадак клана Хосокава Кумамота. Іншы вядомы палітык, былы прэзыдэнт Пэру Альбэрта Фухіморы, таксама мае карані ў Кумамота; бацькі Фухіморы эмігравалі з Кумамота ў Пэру ў пачатку XX стагодзьдзя.