Слова веры (царква)
Рэлігі́йная супо́льнасьць хрысьція́наў по́ўнага Эва́нгельля «Царква́ Сло́ва ве́ры» — поўнаэвангельская царква, што паўстала ў Беларусі ў 1992 годзе. Старшы пастар — Дзяніс Правазораў.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Офіс царквы знаходзіцца па адрасе: 220024, г. Менск, вул. Каржанеўскага, 24. Колькасьць парафіянаў — каля 700 чалавек.
Царква мае 6 даччыных супольнасьцяў, ніводная зь якіх ня мае свайго ўласнага малельнага дому. Агульная колькасьць парафіянаў (разам зь менскай царквой) — больш за 1300 чалавек. Найвялікшыя філіі царквы — у Кішынёве (больш за 400 вернікаў), Віцебску (каля 70 чалавек) і Вілейцы (каля 60). Акрамя таго, існуюць супольнасьці царквы ў Сёмкавым Гарадку, Салігорску, Бабруйску[1].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваная ў 1992 годзе ў Менску Аляксандрам і Жанай Саковічамі. У 1993 годзе ўвайшла ў створанае Рэлігійнае аб’яднаньне супольнасьцяў хрысьціянаў поўнага Эвангельля ў Рэспубліцы Беларусь.
У 1994 годзе паўстала супольнасьць царквы ў Віцебску, у 1995 — у Кішынёве, пазьней была адкрытая даччыная царква ў Расеі[2].
Менская царква напачатку арандавала памяшканьні ў Палацы чыгуначнікаў, інстытуце «Белпраект», Палацы культуры «МАЗу». З 1999 году менскія ўлады, выкарыстоўваючы Дэкрэт прэзыдэнта «Аб мітынгах, сходах і вулічных шэсьцях», пачалі вымушаць адміністрацыю дамоў культуры і іншых установаў, якія здавалі памяшканьні ў арэнду цэрквам, разрываць дамовы з рэлігійнымі аб’яднаньнямі[3]. Пасьля гэтага царква праводзіла набажэнствы ў памяшканьні пяцідзясятніцкай царквы «Благодать» (рас.).
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ The Church (анг.) Праверана 1 лістапада 2010 г.
- ^ Александр Сакович (рас.). Аб’яднаньне супольнасьцяў поўнага Эвангельля ў Рэспубліцы Беларусь (12 траўня 2010). Праверана 1 лістапада 2010 г.
- ^ Ядвіга Мацкевіч (20 верасьня 2004) У суботу 19 верасня на плошчы Бангалор у Мінску адбыўся мітынг пратэсту арганізаваны Рэлігійным аб’яднаньнем цэркваў Хрысьціянаў поўнага Эвангельля.. Праваабарончы цэнтар «Вясна». Праверана 1 лістапада 2010 г.