Перайсьці да зьместу

Аляксандар Саковіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Саковіч.

Алякса́ндар Сако́віч (27 студзеня 1955, Магілёў, БССР — 19 сакавіка 2015[1], Дусэльдорф, Нямеччына) — пратэстанцкі сьвятар, пастар поўнаэвангельскай царквы «Слова веры».

Нарадзіўся 27 студзеня 1955 году ў Магілёве ў сям’і хрысьціянаў эвангельскай веры. У 17-гадовым узросьце прыняў вадохрышча.

У 1978 годзе ажаніўся і пераехаў у Менск. Займаўся падпольным распаўсюдам хрысьціянскай літаратуры.

У 1992 годзе разам з жонкай заснаваў царкву «Слова веры».

У 1993 годзе стаў кіраўніком створанага Рэлігійнага аб’яднаньня супольнасьцяў хрысьціянаў поўнага Эвангельля ў Рэспубліцы Беларусь (РАСХПЭ) на два гады, пасьля зьяўляўся старшынём Аб’яднаньня з 1996 па 2006 гг.

Зь ягонай ініцыятывы ў 1998 годзе быў адкрыты Біблейскі каледж РАСХПЭ.

Улетку 2014 року ў Аляксандра Саковіча быў выяўлены міеладысплястычны сындром(en)[2]. Лекаваўся ва ўнівэрсытэцкай клініцы(de) Дусэльдорфу, дзе і сканаў.

З жонкай Жаннай меў трох дзяцей.

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Ушёл к Господу пастор Александр Сакович (рас.). Объединение общин христиан полного Евангелия в Республике Беларусь (25 сакавіка 2015). Праверана 22 жніўня 2016 г.
  2. ^ Помогите спасти жизнь Александра Саковича! (рас.) Help. Христианская газета «Колокол». Праверана 22 жніўня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]