Скрыўленьне хрыбетніка
| Скрыўленьне хрыбетніка | |
Зьмяншэньне кута скрыўленьня з 56° да 27° | |
| Сынонімы | скаліёз |
|---|---|
| Спэцыяльнасьць | артапэдыя |
| Сымптомы | разьмяшчэньне аднаго пляча вышэй за другое, выпіраньне рогу адной з лапатак |
| Ускладненьні | утварэньне рэбернага гарба, парушэньне дзейнасьці лёгкіх і сэрца |
| Звычайна праяўляецца | у 10—20 гадоў |
| Прычыны | пералом хрыбетніка, зьмяшчэньне сярэдзіны цяжару цела ў бок ад падоўжанай восі, рахіт |
| Фактары рызыкі | блізарукасьць, плоскаступнёвасьць і радыкуліт |
| Мэтад дыягностыкі | рэнтген |
| Прафіляктыка | сон на правым баку на цьвёрдым ложку з малой падушкай, плаваньне і практыкаваньні на раўнавагу |
| Лячэньне | артапэдычны гарсэт, гімнастыка |
| Частасьць | 3% насельніцтва Зямлі (2014 г.) |
| Клясыфікацыі | |
| МКХ-11 | FA70.1 |
| МКХ-10-КМ | M41 і M41.9 |
| МКХ-9-КМ | 737.43[1] |
| DiseasesDB | 26545 |
| MedlinePlus | 001241 |
| MeSH | D012600 |
| Скрыўленьне хрыбетніка ў Вікісховішчы | |
Скрыўленьне хрыбетніка (скаліёз; грэц. σκολιός — крывы) — бакавая крывізна хрыбетніка ў франтальнай плоскасьці. Бывае прыроджанае і набытае. Разьвіваецца ў выніку парушэньня будовы хрыбетніка і зьмяшчэньня сярэдзіны цяжару цела ў бок ад падоўжанай восі. Здараецца пры рахіце, траўмах, пухлінах і запаленьні хрыбетніка. У 90% выпадкаў адзначаецца парушэньне абмену ў злучальнай тканцы, што вядзе да аслабленьня сувязі міжхрыбетных дыскаў(en) з хрыбтамі. Адзначаецца дэфармацыя і зьмяншэньне аб’ёму грудной клеткі(en), утварэньне рэбернага гарба, парушэньне дзейнасьці лёгкіх, сэрца і крывяносных сасудаў. Лячэньне: лячэбная фізкультура, масаж і хірургічнае ўмяшчаньне[2].
На 2011 г. ад дэфармацыі хрыбетніка пакутвала каля 5% насельніцтва Зямлі, зь якіх 80% цярпела ад скрыўленьня хрыбетніка[3].
Папярэджаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прадухіленьню хваробы спрыяе лячэбная фізкультура і багатае на бялкі, кальц і вітаміны харчаваньне[4]. Карысна падбіраць мэблю адпаведна росту, спаць на правым баку на паўцьвёрдым ложку зь малой падушкай і праводзіць 3-хвілінныя разьмінкі цягліцаў брушнога прэсу і сьпіны прынамсі тройчы на тыдзень. Таксама станоўча ўплываюць заняткі гімнастыкай, плаваньне, коўзаньне на каньках і лыжах, практыкаваньні на раўнавагу з прадметамі на галаве. Урэшце варта пазьбягаць чытаньня на баку і нашэньня цяжару ў адной руцэ[5].
Чыньнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Узьнікненьню хваробы спрыяюць пералом хрыбетніка, плоскаступнёвасьць, розная даўжыня ног, блізарукасьць, плеўрыт, поліяміеліт, радыкуліт, рахіт і сухоты. Таксама шкодзіць маларухомы лад жыцьця, працяглае сядзеньне з нахіленай галавой і стаяньне на паўсагнутай назе[5].
Праявы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыкметамі хваробы ёсьць разьмяшчэньне аднаго пляча(en) вышэй за другое, выпіраньне рогу адной з лапатак(en), розная адлегласьць ад прыціснутай да бока рукі да таліі і бачная пры нахіле наперад крывізна хрыбетніка[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018.
- ↑ Ігар Семяненя. Скрыўленьне пазваночніка // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 12. — С. 475. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0238-5
- ↑ Вольга Мядзьведзева. Трымайце сьпіну // Краіна здароўя. — 25 лютага 2011. — № 10 (246). — С. 9.
- ↑ А. Шайбак. Калі з’яўляецца скаліёз // Перамога : газэта. — красавік 2013. — № 34.
- 1 2 Сьвятлана Барысенка. Тады не будзе скаліёзу // Зьвязда : газэта. — 23 кастрычніка 2013. — № 200 (27565). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Вольга Шаўко. Калі ў дзіцяці скаліёз // Краіна здароўя. — 21 верасьня 2010. — № 48 (217). — С. 8.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Скрыўленьне хрыбетніка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Алена Пою. Скаліёз не «праходзіць», але спыніць хваробу можна // Рэгіянальная газэта. — 4 сьнежня 2010.
| Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |