Рэмі Вэркутр
| Рэмі Вэркутр | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 26 чэрвеня 1980[1][2][3] (45 гадоў) | |
| Рост | 184 см | |
| Вага | 78 кг | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1998—2002 | Манпэлье | 36 (0) |
| 2002—2014 | Алімпік Ліён | 76 (0) |
| 2004—2005 | → Страсбург | 5 (0) |
| 2014—2018 | Кан | 145 (0) |
Рэмі́ Вэрку́тр (па-француску: Rémy Vercoutre; нар. 26 чэрвеня 1980 году, Гранд-Сынт, Францыя) — былы францускі футбаліст, брамнік. Выступаў за «Манпэлье», ліёнскі «Алімпік», «Страсбург» і «Кан».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рэмі Вэркутр зьяўляецца выхаванцам футбольнага клюбу «Манпэлье». У асноўнай камандзе «Манпэлье» Рэмі дэбютаваў у сэзоне 1998—1999 гадоў, адгуляўшы адзін матч у чэмпіянаце Францыі. У сэзоне 2000—2001 гадоў «Манпэлье» выступаў у Лізе 2 і ў Рэмі зьявіўся шанец стаць першым брамнікам клюбу. Рэмі адгуляў 20 матчаў у чэмпіянаце, а «Манпэлье» фінішаваў на трэцім месцы, вярнуўшыся ў першую лігу Францыі.
У 2002 годзе Рэмі перайшоў у «Алімпік» зь Ліёну, дзе стаў другім брамнікам клюбу пасьля Грэгары Купэ. Дэбют Рэмі ў складзе «Алімпіку» адбыўся 20 кастрычніка 2002 году ў матчы чэмпіянату Францыі 2002—2003 гадоў супраць «Аячча», дзе Вэркутр згуляў увесь матч, а ягоны клюб сьвяткаваў перамогу зь лікам 1:0.
Пасьля сыходу Юго Лярыса ў ангельскі «Тотэнгэм» у жніўні 2012 году Вэркутр стаў першым брамнікам ліёнскага клюбу. Аднак ужо ў канцы сэзону 2012—2013 гадоў Рэмі страціў месца галоўнага галкіпэра каманды, саступіўшы яго партугальскаму брамніку Антоні Лопішу. У чэрвені 2014 году Вэркутр пасьля 12 гадоў, праведзеных у структуры клюбу, падпісаў 2-гадовы кантракт з клюбам «Кан», які толькі зьявіўся ў Лізе 1[4].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ліён:
- Чэмпіён Францыі (5): 2003, 2004, 2006, 2007, 2008
- Уладальнік Кубка францускай лігі: 2005
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2006
- Уладальнік Кубка Францыі (2): 2008, 2012
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Rémy Vercoutre // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ REMY VERCOUTRE // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Rémy Vercoutre // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Féret et Vercoutre au SMC!. SMCaen.fr.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Алімпік» Ліён
- Статыстыка на L'Équipe
- Статыстыка на LFP.fr